Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На хімічным гіганце «Гродна Азот» тысячы чалавек падпісаліся пад заявай аб нязгодзе з вынікамі выбараў


Прадпрыемства «Гродна Азот»
Прадпрыемства «Гродна Азот»

На «Гродна Азот» немагчыма спыніць вытворчасьць, аднак тысячы супрацоўнікаў падпісалі заяву аб нязгодзе з вынікамі выбараў.

Супрацоўнікі «Гродна Азот» сьцьвярджаюць, што большасьць тэхналягічных цэхоў ня можа спыніць працу, бо там бесперапынная вытворчасьць. У іншым выпадку наступствы «аж да тэхнагеннай катастрофы».

Рамонтнікі завода спрабавалі баставаць, аднак іхнія пратэсты спыніла кіраўніцтва прадпрыемства.

На «Гродна Азот» 12 жніўня прайшоў сход работнікаў па гэтым пытаньні.

«У вольны ад працы час вы можаце пайсьці, але спыніць вытворчасьць немагчыма», — казаў на сустрэчы старшыня незалежнага прафсаюзу «Гродна Азот» Андрэй Ханевіч.

Як ён расказаў БелаПАН, спачатку з заявай выступіў Беларускі незалежны прафсаюз, да якога належыць і частка супрацоўнікаў Горадзенскага хімічнага прадпрыемства. У заяве гаварылася, што людзі нязгодныя з фальсыфікацыяй выбараў, што іхнія галасы скрадзеныя. Яны выступалі за свабоду волевыяўленьня і за тое, каб спыніць гвалт у дачыненьні да мірных грамадзянаў.

Калектыў «Гродна Азот» выступіў са сваёй заявай у падтрымку заявы Беларускага незалежнага прафсаюзу. У ёй гаворыцца: «Мы не галасавалі за Аляксандра Лукашэнку». Па словах Ханевіча, пад ёй подпісы пакінулі амаль усе супрацоўнікі — тысячы чалавек.

Зварот незалежнага прафсаюзу ўжо накіравалі ў Цэнтарвыбаркам, заяву калектыву «Гродна Азот» плянуюць накіраваць у розныя інстанцыі «ад пракуратуры да Гаагі».

Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG