Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакуль без галадоўкі. Страйкам «Беларуськалію» вырашыў працягваць забастоўку


Страйк у Салігорску
Страйк у Салігорску

Страйкам «Беларуськалію» вырашыў працягнуць забастоўку да выкананьня патрабаваньняў страйкоўцаў. Першачарговае зь іх — адстаўка Аляксандра Лукашэнкі.

Шахцёры вырашылі пакуль не абвяшчаць галадоўку, заявіў лідэр страйкаму «Беларуськалію» Андрэй Бокун перад тымі, хто сабраўся на плошчы ў Салігорску.

Раней Бокун выступіў з прапановай абвясьціць калектыўнае галадаваньне ў сувязі з тым, што значная частка працоўных пад ціскам адміністрацыі спусьціліся ў шахты і пачала здабываць руду.

«Нашыя шэрагі радзеюць у сувязі з беспрэцэдэнтным ціскам», — заявіў Бокун.

Здабыча руды часткова прыпынялі на першым рудаўпраўленьні, спынялася абагачальная фабрыка. Цяпер страйкуюць каля 3 тысяч работнікаў, агулам на прадпрыемстве працуюць каля 17 тысяч.

Кіраўнік ураду Раман Галоўчанка напярэдадні паведаміў, што «Беларуськалій» у апошнія дні зьнізіў аб’ёмы вытворчасьці, бо людзі не маглі вызначыцца, ідуць яны працаваць або на плошчу. І гэтай сытуацыяй скарысталіся яго канкурэнты на рынку, у прыватнасьці «Ўралкалій», які нарасьціў пастаўкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG