Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі забаранілі продаж піратэхнікі


У краіне забаранілі аптовы і розьнічны гандаль піратэхнічнымі вырабамі — пэтардамі, фаерамі, салютамі. Такую пастанову прыняў Савет Міністраў 11 жніўня, паведамляе БелТА.

Міністэрства гандлю заклікала гандляроў тэрмінова спыніць продаж піратэхнікі.

Салюты і пэтарды выкарыстоўвалі пратэстоўцы падчас акцый супраць фальсыфікацыі выбараў. Пратэсты трываюць ужо тры дні.

Прадстаўнікі сілавых структураў для разгону пратэстаў кідалі сьвятлашумавыя гранаты і стралялі гумовымі кулямі.

У Менску і яшчэ больш як у дзесяці гарадах Беларусі трэці дзень працягваюцца масавыя пратэсты ў сувязі з абвяшчэньнем Аляксандра Лукашэнкі пераможцам прэзыдэнцкіх выбараў. Найбольш масавыя пратэсты праходзяць у сталіцы. 11 жніўня эпіцэнтры супраціву перайшлі ў больш аддаленыя раёны гораду: Уручча, Каменную Горку, Серабранку, парку Паўлава.

У Каменнай Горцы і Серабранцы дэманстранты перагароджвалі вуліцы, спрабавалі збудаваць барыкады са спадручных сродкаў, якія сілавікі хутка разьбіралі. Гучалі шматлікія выбухі шумавых гранатаў, страляніна чэргамі, людзі ў адказ запускалі фаервэркамі, кідалі з вокнаў дамоў бутэлькі з вадой. АМАП разганяў дэманстрантаў на вуліцах і ў дварах.

Ва Ўруччы і на Каменнай Горцы, паведамлялі пра «мэтавыя» жорсткія затрыманьні і зьбіваньні матацыклістаў і кіроўцаў аўтамабіляў, у тым ліку з элемэнтамі пагоні. Таксама матацыклістаў затрымлівалі ў цэнтры гораду. У Каменнай Горцы паведамлялі, што сілавікі стралялі прыцэльна па вокнах гумовымі кулямі. Як і ў папярэднія дні, затрымлівалі і зьбівалі журналістаў, адбіралі карты памяці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG