Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 3 тысячы работнікаў «Нафтану» за адстаўку Лукашэнкі, але страйк пад пытаньнем 


Спроба страйку ў Наваполацку, 14 жніўня
Спроба страйку ў Наваполацку, 14 жніўня

На наваполацкім ААТ «Нафтан» палічылі подпісы пад адкрытым зваротам да народа Беларусі. Раней тут заяўлялі, што завод будзе страйкаваць з 29 жніўня, калі да таго часу Аляксандар Лукашэнка ня пойдзе ў адстаўку, піша Tut.by.

Яшчэ 17 жніўня шэсьць «глябальных патрабаваньняў» да беларускіх уладаў агучыли на агульным сходзе:

  • адстаўка Аляксандра Лукашэнкі з пасады прэзыдэнта Беларусі ў сувязі са стратай даверу
  • адстаўка ЦВК на чале зь Лідзіяй Ярмошынай
  • вызваленьне ўсіх палітвязьняў і затрыманых падчас мірных акцыяў
  • спыненьне гвалту і перасьледу грамадзян з боку сілавых структураў
  • расьсьледаваньне выпадкаў гвалту з прыцягненьнем да адказнасьці вінаватых
  • новыя празрыстыя і сумленныя выбары з удзелам міжнародных назіральнікаў.

Подпісы зьбіралі 18–20 жніўня. Усяго ў галасаваньні ўдзельнічалі 3500 чалавек (агульная колькасьць работнікаў ААТ з «Нафтанам» і «Палімірам» — блізу 10 тысяч). Зь іх за адстаўку Лукашэнкі выказаліся 3238, за адстаўку ЦВК зь Ярмошынай — 3403, за вызваленьне палітвязьняў і затрыманых — 3415. Практычна ўсе згодныя і з астатнімі трыма пунктамі патрабаваньняў.

Аднак пра страйк актывісты ўжо не заяўляюць і просяць «гарачыя галовы» астыць. Прадстаўнікі заводу запэўніваюць, што ў выніку перамоваў з рабочымі бакі прыйшлі да паразуменьня — не рабіць «пасьпешлівых крокаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG