Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З «Гомсельмашу» звольнілі электраманцёра, які нібыта заклікаў страйкаваць


Страйк на «Гомсельмашы», 18 жніўня
Страйк на «Гомсельмашы», 18 жніўня

Арцём Савіцкі працаваў на «Гомсельмашы» электраманцёрам. На прадпрыемстве былі няўдалыя спробы страйкаваць — працоўных зачынілі ў цэхах. Зачынілі ў цэху і Арцёма — пасьля таго, як ён расказаў журналістам пра сытуацыю на заводзе. 19 жніўня яго звольнілі.

«Я расказаў журналістам, што людзей зачынілі ў цэхах. На наступны дзень мяне сустрэў начальнік цэху і пачаў казаць, як добра жыць у краіне, якую пабудаваў наш прэзыдэнт, угаворваў не рабіць глупстваў, казаў, што ніхто мне зь верталёта грошай ня дасьць, забараніў куды-небудзь хадзіць. Потым мяне зачынілі ў цэху, а я зьняў відэа пра гэта. На наступны дзень за мной яшчэ больш сачылі, чакалі на кожным кроку і інфармавалі маё кіраўніцтва», — расказаў Свабодзе электраманцёр.

Паводле ягоных словаў, яго выклікалі па працы ў іншы цэх, і там увогуле «абражалі матамі, казалі, што я дэбіл».

На паседжаньні прафкаму па звальненьні Арцёму паказалі калектыўную скаргу працоўных. «Там было, што я неадэкватны чалавек, што агітаваў людзей страйкаваць. Начальнік прафсаюзнага камітэту нібыта павінен абараняць працоўных, а сам першы крычаў на мяне на паседжаньні», — дадаў Арцём.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG