Фільм ірляндзкай рэжысэркі Хуаніты Ўілсан “Дзьверы” увайшоў у лік дзесяці стужак, якія прэтэндуюць на атрыманьне прэміі “Оскар” у катэгорыі “найлепшы кароткамэтражны мастацкі фільм”.
Міхась Скобла – паэт, дасьледчык літаратуры, аўтар праграмы “Вольная студыя” на Радыё Свабода. Выбраныя перадачы выйшли кнігай з сэрыі "Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе". Аўтар кніг “Вечны Зьніч”, “Вочы Савы”, “Нашэсьце Поўні”, “Акно для матылькоў” ды інш. Уклаў анталёгію беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя “Краса і сіла” і анталёгію ўсясьветнай паэзіі ў беларускіх перакладах “Галасы з-за небакраю”.
У Палацы мастацтваў у Менску ў пятніцу ўвечары прайшла прэзэнтацыя 18-й кнігі з сэрыі "Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе". <b>КНІГА Ў PDF-ФАРМАЦЕ, ВОДГУКІ, БІБЛІЯТЭКА СВАБОДЫ, АРХІЎ "ВОЛЬНАЙ СТУДЫІ"</b>
Выйшла з друку 18-я кніга з сэрыі "Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе" – "Вольная студыя". Кнігу склалі 50 гутарак паэта, дасьледчыка літаратуры Міхася Скоблы з выдатнымі асобамі Беларусі. Гэта кніжная вэрсія перадачы “Вольная Студыя”, якая кожную нядзелю гучыць на хвалях Свабоды вось ужо больш як 10 гадоў. Прэзэнтацыя кнігі адбудзецца 18 сьнежня а 18.00 у сталічным Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3).
Мастак намаляваў, а што хацеў сказаць? Чакаем вашыx здагадак – рэплікаў герояў малюнка, загалоўкаў, камэнтароў.
17 сьнежня адзначаецца Дзень беларускага кіно. З гэтай нагоды госьць начнога эфіру – вядомы рэжысэр-кінадакумэнталіст, член Эўрапейскай кінаакадэміі, ляўрэат дзясяткаў кінафэстываляў Віктар Асьлюк.
Сваімі ўражаньнямі ад кнігі “Вольная студыя” дзеліцца праваабаронца Алесь Бяляцкі. Нагадваем, што прэзэнтацыя кнігі, якую склалі выбраныя гутаркі Міхася Скоблы з выдатнымі сучасьнікамі, адбудзецца 18 сьнежня а 18.00 у сталічным Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3). У вечарыне возьмуць удзел дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук, гісторык Юрась Гарбінскі, паэты Анатоль Вярцінскі і Ўладзімер Някляеў, мастак Алесь Пушкін…
Сваімі ўражаньнямі ад “Вольнай студыі” дзеліцца паэт Сяргей Законьнікаў. Нагадваем, што прэзэнтацыя кнігі, якую склалі выбраныя гутаркі Міхася Скоблы з выдатнымі сучасьнікамі, адбудзецца 18 сьнежня а 18.00 у сталічным Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3). У вечарыне возьмуць удзел дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук, перакладчык Васіль Сёмуха, паэт Уладзімер Някляеў, мастак Рыгор Сітніца, паэт і бард Эдуард Акулін…
Сваімі ўражаньнямі ад кнігі “Вольная студыя” дзеліцца гісторык літаратуры Анатоль Сідарэвіч. Нагадваем, што прэзэнтацыя кнігі, якую склалі выбраныя гутаркі Міхася Скоблы з выдатнымі сучасьнікамі, адбудзецца 18 сьнежня а 18.00 у сталічным Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3). У вечарыне возьмуць удзел дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук, паэт Уладзімер Някляеў, гісторык Міхась Чарняўскі, мастак Алесь Пушкін, дудар Зьміцер Сідаровіч…
Шаноўныя чытачы, шмат цікавага часам адбываецца там, дзе нас няма, але ёсьць таленавітыя калегі-прафэсіяналы ці проста аматары з відэа- ці фатакамэрай. Пад новай рубрыкай будуць зьяўляцца матэрыялы зь іншых СМІ і блогасфэры, якія, на нашу думку, могуць быць цікавыя вам. Прысылайце прапановы -- што варта апублікаваць на сайце svaboda.org – cвабода не бывае чужой!
Сваімі ўражаньнямі ад перадачы “Вольная студыя” дзеліцца мастак Алесь Пушкін. Прэзэнтацыя аднайменнай кнігі, якую склалі выбраныя гутаркі Міхася Скоблы з выдатнымі сучасьнікамі, адбудзецца 18 сьнежня а 18.00 у сталічным Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3). У вечарыне возьмуць удзел дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук, пісьменьнікі Віктар Казько і Ўладзімер Някляеў, мастакі Аляксей Марачкін і Рыгор Сітніца, дудар Зьміцер Сідаровіч…
Сваімі ўражаньнямі ад перадачы “Вольная студыя” дзеліцца доктар гістарычных навук з Горадні Алесь Краўцэвіч.
На могілках у Рагачове ўсталяваны помнік бабулі пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча – Людміле Антонаўне Барысевіч.
18-ая кніга з сэрыі "Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе" – "Вольная студыя" Міхася Скоблы. 50 гутарак з выдатнымі асобамі Беларусі. Прэзэнтацыя 18 сьнежня, 18:00. Палац мастацтваў
Сёньня 150-я гадавіна з дня нараджэньня Людвіка Лазара Замэнгофа, які даў пачатак міжнароднай мове эспэранта.
Шаноўныя чытачы, шмат цікавага часам адбываецца там, дзе нас няма, але ёсьць таленавітыя калегі-прафэсіяналы ці проста аматары з відэа- ці фатакамэрай. Пад новай рубрыкай будуць зьяўляцца матэрыялы зь іншых СМІ і блогасфэры, якія, на нашу думку, могуць быць цікавыя вам. Прысылайце свае прапановы -- што варта апублікаваць на сайце svaboda.org -- cвабода не бывае чужой!
Сёньня ў галерэі «Ў» інтэрактыўнай лекцыяй і відэапрэзэнтацыяй па сучасным галяндзкім мастацтве распачаўся тыдзень галяндзкага мастацтва. 17 сьнежня адкрываецца фотавыстава «Тэлепорт у Галяндыю», 17–19 сьнежня адбудуцца паказы нідэрляндзкіх кароткамэтражных фільмаў.
12 сьнежня ў сталічнай галерэі сучаснага мастацтва «Ў» пачынаецца першы фэстываль актуальнага ўкраінскага мастацтва ў Беларусі «Пералаз». Гэтая імпрэза — своеасаблівы адказ фэстывалю «Беларуская вясна», які тры гады запар прадстаўляў беларускую неафіцыйную культуру ва Украіне.
У віцебскай Музычнай гасьцёўні адкрылася экспазыцыя праекту помніка князю Аляксандру Неўскаму, які ўлады вырашылі ўсталяваць у цэнтры гораду. Аднак ня ўсе наведнікі выставы прыхільна ставяцца да ініцыятывы ўсталяваць помнік гэтай асобе.
Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін падарыў сваю кнігу “Ксты” Магілёўскай абласной бібліятэцы. Асобнік кнігі з подпісам аўтара дасланы поштай на адрас чытальні.
Гарадзенскі гісторык і пісьменьнік прафэсар Алесь Краўцэвіч сёньня ўвечары сустрэўся са сваімі чытачамі. Ён назваў тэму вечарыны — «Горадня. Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае». Яна адбылася ў памяшканьні Таварыства беларускай школы.
У Менску прайшла прэзэнтацыя мультымэдыйнага дыску “Гадуем беларусаў разам!” Дыск стаў адказам на шматлікія запыты бацькоў і пэдагогаў, якім бракуе якасных мэтадычных і дапаможных матэрыялаў па-беларуску.
Сёньня ў Менску прайшоў круглы стол беларускіх і польскіх гісторыкаў, прысьвечаны Другой усясьветнай вайне. Абмяркоўваліся дзьве праблемы: верасьнёўскія падзеі 1939 году і «Палякі і беларусы падчас акупацыі 1939-45 гадоў».
У Варшаве, у выдавецтве “Беларускія ведамасьці” выйшла старажытная легенда “Парсіваль” – пра рыцара, які шукаў Сьвяты Грааль.
Сёньня ў Магілёве ў цэнтральнай гарадзкой бібліятэцы адкрылася выстава «Сьцежкамі Максіма-кніжніка». Гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы, клюб аматараў вандровак «Чароўны ўспамін» ды адміністрацыя самой чытальні прымеркавалі яе да 118 гадавіны нараджэньня Максіма Багдановіча.
Максім Багдановіч нарадзіўся 9 сьнежня 1891 году ў Менску, затым некалькі яго дзіцячых гадоў прайшлі ў Горадні, дзе існуе Дом-музэй паэта. Ён знаходзіцца на скрыжаваньні вуліц 1 Траўня і Багдановіча ў старым квартале, што называецца Новым Сьветам. Дырэктарка музэю Алена Гайко паказвае карэспандэнту Свабоды музэйныя пакоі і экспазыцыю.
Фільм Юрыя Хашчавацкага “Ў пошуках ідышу” атрымаў узнагароду Нью-Ёрскага міжнароднага незалежнага кінавідэафэстывалю.
У Празе позна ўвечары ў панядзелак ў шпіталі пасьля доўгай цяжкой хваробы памёр наш калега, галоўны рэдактар Рускай службы Радыё Свабода, пісьменьнік і журналіст Пётар Вайль.
11 сьнежня ў залі менскага Палацу вэтэранаў адбудзецца канцэрт Віктара Шалкевіча “Лепшае і новае”. Сярод даўно вядомых хітоў прагучаць і зусім сьвежыя творы.
Сёньня спаўняецца 10 гадоў падпісаньню дамовы аб так званай “саюзнай дзяржаве”. У архіве Свабоды захавалася ацэнка той падзеі Васілём Быкавым.
У будынку Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі прайшоў сьвяточны канцэрт з нагоды першых угодкаў кампаніі “Будзьма!”
Філёзаф і пісьменьнік Ігар Бабкоў сёлета быў фіналістам прэстыжнай літаратурнай прэміі “Ангелус”, якая прысуджаецца за перакладзеныя на польскую мову творы аўтараў з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Пісьменьнік быў госьцем ранішняга жывога эфіру “Радыё Свабода”.
Ва ўроцлаўскім музычным тэатры Capitol адбылося прысуджэньне штогадовай сярэднеэўрапейскай літаратурнай прэміі “Angelus”. Сёлетнім ляўрэатам стаў нэстар чэскай эміграцыйнай літаратуры Ёзэф Шкворэцкі.
Задума Віктара Марціновіча паказаць, як страшна жыць у "краіне на літару Б", калі яна была, з трэскам правалілася.
Сярод фіналістаў – Ігар Бабкоў з кнігай “Адам Клакоцкі і ягоныя цені”. НА НАШЫМ САЙЦЕ АДБЫЛАСЯ ЖЫВАЯ ВІДЭАТРАНСЬЛЯЦЫЯ З КАВЯРНІ “ЛІТАРАТКА” ВА ЎРОЦЛАВЕ
Ва Ўроцлаве ў суботу адбудзецца вызначэньне ляўрэата прэміі Angelus, якая прысуджаецца ў Польшчы за найлепшы літаратурны твор пісьменьнікам Сярэдняй Эўропы, перакладзены на польскую мову. Карэспандэнт Свабоды перадае з Уроцлаву.
Адбыўся ўстаноўчы зьезд Саюзу пісьменьнікаў саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. Апроч літаратараў, удзел у ім узялі расейскі пасол Сурыкаў, кіраўнік галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Янчэўскі, міністры.
Госьць ранішняга эфіру – старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч. На мінулым тыдні ён накіраваў ліст на імя прэзыдэнта Беларусі, у якім выказаўся супраць будаўніцтва гатэлю “Кемпіньскі” на месцы старой нэагатычнай электрастанцыі ў раёне цырку.
Паэт і празаік Уладзімер Някляеў ацэньвае творчы і грамадзкі патэнцыял новага саюзу пісьменьнікаў так званай саюзнай дзяржавы, які мае быць створаны сёньня...
Сёньня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбудзецца ўстаноўчы зьезд Саюзу пісьменьнікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. Навошта творчай інтэлігенцыі дзьвюх краін спатрэбіўся яшчэ адзін саюзе?
Сёньня ў Менску пры падтрымцы амбасады Літоўскай Рэспублікі адкрылася выстава «Літоўская прэс-фатаграфія». На ёй прадстаўленыя найлепшыя працы прэс-фатографаў Літвы, пераможцаў прафэсійнага конкурсу 2008 года. Такі конкурс праводзіцца ўжо 8 гадоў запар, звычайна выстава з найлепшых твораў вандруе спачатку па гарадах Літвы, потым — па Заходняй Эўропе. І вось сёлета упершыню яна прывезена ў Беларусь.
У маскоўскім выдавецтве «АСТ» выйшаў раман беларускага журналіста Віктара Марціновіча «Параноя». Раман «Параноя» распавядае пра краіну, падобную да Беларусі, і пра горад, падобны да Менску. Шмат хто знайшоў у кнізе Марціновіча падабенства з оруэлавым «1984». А ў аўторак на сайце «Нашай Нівы» зьявілася інфармацыя, што кнігу «Параноя» немагчыма купіць у сталічных кнігарнях і на кніжных кірмашах, быццам бы яе неафіцыйна забаранілі прадаваць у Беларусі. Раман адразу ж зьявіўся ў інтэрнэце.
У залі беларускай Дзяржфіляромніі ў Менску адбыўся джазавы канцэрт «Кнут Гамсун у словах і джазе». Кнут Гамсун — нарвэскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі, аўтар знакамітых раманаў «Голад» і «Сокі зямлі».
Міністэрства культуры дало дазвол на вываз у швэдзкі Кальмар толькі 3 з 17 малюнкаў мастака Алеся Пушкіна, якія швэдзкая камісія адабрала для выставы ў Музэі сучаснага мастацтва.
30 лістапада на 81-м годзе жыцьця памёр сэрбскі пісьменьнік Міларад Павіч. Павіч быў адным з найбольш вядомых і перакладаных сэрбскіх літаратараў – дзякуючы раману “Хазарскі слоўнік”.
30 лістапада ад інфаркту на 81-м годзе жыцьця памёр адзін з найбольш вядомых і перакладаных сэрбскіх пісьменьнікаў, аўтар дзясятка раманаў, шматлікіх апавяданьняў, драмаў, эсэ Міларад Павіч.
Лёс і культура Італіі і Беларусі пераплятаюцца яшчэ з часоў Рэнэсансу. 500 гадоў таму культура італьянскага Адраджэньня зрабіла свой уплыў на разьвіцьцё тэрыторый сучаснай Беларусі.
У нядзелю на месцы трагічнай пераправы Вялікай Арміі Напалеона цераз раку Бярэзіну ў дзень яе чарговых угодкаў прайшла цырымонія ўшанаваньня памяці палеглых вайскоўцаў.
У Менску ў будынку Гістарычнай майстэрні на вуліцы Сухой адкрылася выстава, прысьвечаная галадамору ва Ўкраіне ў 1932 — 1933 гадох.
Загрузіць яшчэ