Нарадзіўшыся ў 1859 годзе ў Беластоку, Замэнгоф змалку быў сьведкам канфліктаў паміж габрэямі, палякамі, беларусамі, немцамі, якія жылі ў горадзе, і прыйшоў да думкі, што гэтыя звадкі — ад таго, што розныя народы ня маюць адзінай мовы. Такую мову ён і наважыўся стварыць.
Першы падручнік міжнароднай мовы пабачыў сьвет у 1887 годзе, калі Замэнгоф, вывучыўшыся на лекара-акуліста ў Маскоўскім унівэрсытэце і папрацаваўшы ў розных гарадах краю, у тым ліку ў Гародні, асталяваўся ў Варшаве. Псэўданім, пад якім схаваўся аўтар — «doktoro Esperanto» — стаўся неўзабаве назваю мовы, якая, паводле першапачатковай задумы, павінна была стаць другой — пасьля роднай — для кожнага чалавека, каб усе маглі паразумецца між сабой бяз моўных бар’ераў.
Памёр Замэнгоф у Варшаве ў 1917 годзе.
Сёньня мовай эспэранта валодаюць па ўсім сьвеце, паводле розных ацэнак, сотні тысяч ці нават мільёны людзей. На ёй выходзяць кнігі і часопісы, пішуцца раманы і вершы, вядуцца радыёперадачы, пяюцца песьні, ладзяцца шматлікія сустрэчы, яна ўжываецца ў разнастайных сфэрах — ад турызму да навукі. З 1905 года ладзяцца сусьветныя кангрэсы эспэрантыстаў.
У Беларусі найбольшы ўздым руху эспэрантыстаў прыпаў на 1920-я гады. Пазьней шмат эспэрантыстаў загінула ад сталінскіх рэпрэсіяў. Адрадзіўся рух эспэранта ў Беларусі, як і ва ўсім СССР, напрыканцы 1950-х гадоў. Сярод вядомых беларускіх эспэрантыстаў — пісьменьнікі Янка Маўр і Сяргей Новік-Пяюн. На гарадзенскім доме, дзе жыў Замэнгоф, ёсьць мэмарыяльная шыльда.