Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм паводле “Чарнобыльскай малітвы” пазмагаецца за “Оскара”



Фільм ірляндзкай рэжысэркі Хуаніты Ўілсан “Дзьверы” увайшоў у лік дзесяці стужак, якія прэтэндуюць на атрыманьне прэміі “Оскар” у катэгорыі “найлепшы кароткамэтражны мастацкі фільм”, паведамляе “Наша ніва”.

У аснову сюжэту пакладзены “Маналёг пра цэлае жыцьцё, напісаны на дзьвярох” – гісторыя з кнігі “Чарнобыльская малітва” Сьвятланы Алексіевіч. “Фільм Хуаніты Ўілсан прадстаўляе сьвет, дзе дзьверы трактуюцца як унівэрсальны сымбаль жыцьця, сьмерці і ўваходу ў наступнае жыцьцё”, – адзначае інтэрнэт-рэсурс “The Irish Film & Television Network”. Фільм здымаўся ў Прыпяці, за некалькі кілямэтраў ад чарнобыльскага рэактара.

Герой “Дзьвярэй” — Мікалай Калугін, у якога ад радыяцыі памірае дачка. Каб пахаваць дзяўчынку, герой адпраўляецца ў чарнобыльскую зону...

Фільм маладой ірляндзкай рэжысэркі ўжо здабыў прызнаньне на шэрагу кінафэстываляў, у прыватнасьці ў Гішпаніі, Ірляндыі і Паўночнай Ірляндыі.

Канчатковы сьпіс намінантаў на атрыманьне “Оскараў” 2010 году будзе абнародаваны 2 лютага, а сама 82-я цырымонія ўручэньня прызоў амэрыканскай Акадэміі кінамастацтваў пройдзе 7 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG