Выстава жывапісу клясыка беларускага выяўленчага мастацтва Юдэля Пэна з сховаў Віцебскага краязнаўчага музэю адкрылася 16 сьнежня ў Нацыянальным гістарычным музэі. Прадстаўлена 33 творы - гарадзкія пэйзажы, эцюды і партрэты, якія адлюстроўваюць жыцьцё Віцебска канца XIX - пачатку XX стагодзьдзя.
Былы міністар культуры Беларусі, пісьменьнік і перакладчык Анатоль Бутэвіч сказаў БелаПАН, што на выставе ён "адкрыў для сябе характэрна творчасьці Пэна", якая праглядаецца не толькі ў партрэтах, але і ў пэйзажах і замалёўкі.