Сябра праўленьня клюбу прэс-фатаграфаў Літвы Ўладзімірас Івановас распавёў, што ў Літве ўжо 8 гадоў запар праводзіцца прафэсійны конкурс. У складзе журы — 5 чалавек, тры літоўцы і два замежнікі. Штогод выдаецца каталёг з працамі пераможцаў конкурсу, куды ўваходзіць прыкладна па 150 фатаграфій:
«За 8 гадоў вельмі моцна ўзьняўся ўзровень рэгіянальнай прэсы. Спачатку людзі з рэгіёнаў дасылалі свае працы і былі вельмі пакрыўджаныя, што не праходзілі іх працы. На сёмы-восьмы год быў прарыў. Раней звычайна ў нас сталічныя фатографы перамагалі: Рамунас Дэнісявічус, іншыя майстры. І вось празь некалькі гадоў прыгожай карпатлівай працы — і кожны фатограф стаў думаць, цікава здымаць і імкнуцца трапіць у каталёг».
Кіраўнік беларускага фотапарталу «ZНЯТА» Сяргей Міхаленка — адзін з арганізатараў выставы ў Менску:
«Выстава гэта вялікая, і яна разьбіта на тры часткі. Тут, у кінатэатры «Цэнтральны», вы бачыце толькі траціну ўсяго праекту, другая частка дэманструецца ў «Цэнтры-відэа», што ў гадлёвым цэнтры «Сталіца», і ў чацьвер адкрыцьцё трэцяй часткі ў аўтацэнтры «Кіа Атлант-М Баравая».
Там аматарам фатаграфіі будзе прадстаўлена самая эпатажная частка выставы. Дарэчы, тэмы выставы самыя разнастайныя: «Навіны», «Культура», «Спорт», «Армія», «Гламур», «Партрэт», «Прырода». Падзяліцца сваімі ўражаньнямі я папрасіла вядомага беларускага фотамастака Юрыя Іванова:
«Зачапілі тыя працы, дзе ёсьць жыцьцё. Справа ў тым, што і Суткус рабіў прэсавую фатаграфію, і Ракаўскас. Канечне, майстэрства было больш. Сама фатаграфія зьмянілася. Стала прасьцей, лягчэй, даступней і разам з тым — больш павярхоўнай».
І ў той жа час майстар фатаграфіі Юры Іваноў са шкадаваньнем адзначыў, што ў цэлым узровень беларускай прэсавай фатаграфіі не дацягвае да ўзроўню літоўскай:
«У мяне ёсьць вельмі вялікі сумнеў, што з нашай прэсавай фатаграфіі можна зрабіць такую выставу. Вось два полюсы. З аднаго боку, калі гэтую параўнаць з усясьветнай, і другі — калі нашу, беларускую фатаграфію параўнаць з гэтай...»
Выстава «Літоўская прэс-фатаграфія» будзе працаваць ва ўсіх трох залях сталіцы да 22 сьнежня. Уваход вольны.