Сёньня ў Купалаўскім тэатры адбылася прэзэнтацыя “Кнігі Вялікага Княства Літоўскага”. Ідэя стварэньня Вялікай Кнігі належыць тром вядомым літвінам: Томасу Вэнцлаву, Чэславу Мілашу і Анджэю Струмілу. Фаліянт выдадзены на чатырох мовах – ангельскай, беларускай, літоўскай, польскай, і складаецца з эсэ выбітных публіцыстаў, гісторыкаў і навукоўцаў, кожны зь якіх мае свой уласны погляд на гісторыю ВКЛ у кантэксьце сучаснасьці.