Магілёў пакуль адзіны беларускі горад, дзе арганізавалі буйнамаштабнае сьвяткаваньне Дня народзінаў Тэль-Авіва.
“Гэты юбілей сьвяткуецца ўжо цэлы год. Сьвяткуецца ён ува ўсіх габрэйскіх грамадах і буйных краінах сьвету. У кастрычніку будзе праходзіць дужа вялікае мерапрыемства ў Тэль-Авіве, якое будзе суправаджацца канцэртамі, фаервэркамі, лязэрным шоў”, — паведаміў “Свабодзе” першы сакратар амбасады Ізраілю ў Беларусі Генадзь Палішчук.
Беларускі варыянт сьвяткаваньня юбілею не прадугледжваў фаервэркаў ды лязэрных шоў. Усё было сьціпла. Аб адзінаццатай гадзіне на магілёўскай плошчы Зор пачалі зьбірацца школьнікі, а таксама прадстаўнікі габрэйскай грамады культурных гораду ды чыноўнікі.
Адкрыцьцё Дня Тэль-Авіва вітала ў кароткай прамове дырэктарка ізраільскага культурна-інфармацыйнага цэнтру пры амбасадзе Вольга Палішчук.
Тое, што ў Магілёве адзначаюць юбілей ізраільскага гораду – заслуга мясцовай габрэйскай грамады, цьвердзіць адзін зь яе лідэраў Барыс Гольдэнбэрг:
“Мы сур’ёзна ставімся да адраджэньня габрэйскага жыцьця. Семдзесят працэнтаў насельніцтва Магілёва да вайны было габрэйскім. І нават сярод дзяржаўных моваў быў ідыш. Галакост натуральна зьмяніў суадносіны. Частка людзей зьехала. У габрэяў асаблівасьць ёсьць адрозная — мы раніцай плачам, а ў вечары сьмяёмся”.
Сёньня габрэям некалі было плакаць. Пасьля плошчы Зор габрэйская грамада рушыла ў гарадзкую бібліятэку, дзе адбылося адкрыцьцё стэнда з ізраільскімі кніжкамі па-расейску. Іх чытальні напярэдадні падарыла амбасада. Сярод трох дзясяткаў кніг адна была па-беларуску – “Чалавек, які скраў сьцяну плачу”, пераклады Паўла Касьцюкевіча.
Што да мовы, то сьвяткаваньне праходзіла па-расейску. Даведачная інфармацыя пра юбілей таксама была на расейскай мове.
Шмат беларускіх габрэяў бралі ўдзел у будаўніцтве Тэль-Авіва. Для гэтых габрэяў беларуская мова не чужая, пра тое кажа габай магілёўскай сынагогі Сымон Глазштэйшн:
“Дзень Тэль-Авіва ў Магілёве — магчымасьць для таго каб беларусы адчулі, што гісторыя Беларусі і гісторыя габрэяў зьвязаныя. Сёньня там жывуць людзі, якія некалі жылі тут. Магілы іх бацькоў і дзядоў знаходзяцца на магілёўскіх габрэйскіх могілках”.
Супрацоўнікі амбасады, чыноўнікі і прадстаўнікі габрэйскай грамады гораду праехалі ў аздобленым сьцяжкамі Ізраілю і фатаздымкамі відаў Тэль-Авіва поўным пасажырамі тралейбусе. Пасажырамі Генадзь і Вольга Палішчукі былі, праўда, ня доўга – адзін прыпынак: ад будынкаў гарвыканкаму да аблвыканкаму. У тралейбусе пасажырам раздавалі сьцяжкі, ручкі ды значкі. Праезд у ім быў платным.
Урачыстыя мерапрыемствы працягнуліся адкрыцьцём фотавыставы “Тэль-Авіў — 100”. Першымі гэтую выставу пабачылі менчукі на дзень гораду. Завяршыўся юбілейны дзень у Магілёве канцэртам.
Тэль-Авіў як прадмесьце старадаўняга гораду Яфо заклалі 11 красавіка 1909 году. Статус гораду паселішча атрымала 12 траўня 1934 году. На беларускую мову Тэль-Авіў перакладаецца як “Узгорак вясны”.
Тэль-Авіў – самы густанаселены горад Ізраілю. У ім жыве 2,5 мільёна чалавек. Ён зьяўляецца культурным і эканамічным цэнтрам краіны і лічыцца самы ажыўленым яе горадам.