Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дасьледаваньне: маскі і захаваньне дыстанцыі застаюцца найбольш эфэктыўнымі для скарачэньня перадачы COVID-19


Гэтая выснова асабліва важная ў нашы дні, калі многія экспэрты настойваюць на пашырэньні праграмы рэвакцынацыі.

Дасьледаваньні паказваюць, што маскі і дыстанцыя зьяўляюцца найбольш эфэктыўнымі мерамі для скарачэньня распаўсюджваньня COVID-19, піша амэрыканскі партал marketwatch. com

Згодна з новым глябальным дасьледаваньнем, нашэньне маскі і фізычнае дыстанцыяваньне зьяўляюцца найбольш эфэктыўнымі мерамі грамадзкай абароны ад каранавірусу і маюць статыстычна значны ўплыў на скарачэньне яго распаўсюджваньня. Таму навукоўцы заклікаюць працягваць іх выкарыстаньне разам з вакцынамі і лячэньнем.

Новае дасьледаваньне, вынікі якога былі днямі апублікаваныя ў British Medical Journal, было праведзена навукоўцамі з Унівэрсытэту Манаша ў Мэльбурне (Аўстралія), Эдынбургскага ўнівэрсытэту ў Шатляндыі і Мэдыцынскага факультэту Чжэцзянскага ўнівэрсытэту ў Ханчжоу (Кітай).

Аўтары вывучылі дадзеныя 30 дасьледаваньняў па ўсім сьвеце. Высьветлілася, што нашэньне маскі зьніжае захворваньне на COVID-19 на 53%, а сацыяльнае дыстанцыя — на 25%.

«Гэты сыстэматычны агляд выявіў статыстычна значнае зьніжэньне захворваньня COVID-19 за кошт нашэньня масак і фізычнага дыстанцыяваньня... Мыцьцё рук таксама прыводзіць да істотнага зьніжэньне захворваньняў на COVID-19», — пішуць аўтары.

Новае дасьледаваньне віталі экспэрты ў галіне аховы здароўя, якія ўсё часьцей заклікаюць людзей ва ўсім сьвеце не спадзявацца выключна на вакцыны для спыненьня пандэміі, а, хутчэй, выкарыстоўваць увесь спэктар мер, якія аказаліся пасьпяховымі ў тых краінах, што спынілі распаўсюджваньне віруса.

Напрыклад, у Японіі, якая знаходзілася ў крызісе падчас правядзеньня Алімпійскіх гульняў у ліпені і жніўні 2021 году, удалося зьнізіць узровень інфікаваньня з дапамогай камбінацыі вакцын і лячэньня, а таксама мер бясьпекі, уключаючы маскі, дыстанцыю і мыцьцё рук.

Хоць вакцыны бясьпечныя і высокаэфэктыўныя для прадухіленьня сур’ёзнага цячэньня COVID-19, а таксама шпіталізацыі і сьмерці, яны не на 100% эфэктыўныя, і па ўсім сьвеце фіксуюцца прарыўныя інфэкцыі.

Аўтары заўважаюць, што большасьць новых выпадкаў і сьмерцяў у цяперашні час прыпадае на не прышчэпленых людзей, тамау людзям па-ранейшаму жыцьцёва важна як найхутчэй зрабіць прышчэпку адной з даступных вакцын.

Апошнія лічбы:

  • Паводле дадзеных, сабраных Унівэрсытэтам Джонса Гопкінса, агульная колькасьць выпадкаў захворваньня, выкліканага каранавірусам, перавысіла 255,3 мільёна чалавек паводле стану на 18 кастрычніка, а колькасьць загінуўшых перавысіла 5,12 мільёна чалавек.
  • ЗША працягваюць лідзіраваць у сьвеце з 47,4 мільёнамі выпадкаў захворваньня і 767 692 выпадкамі сьмерці.
  • Індыя займае другое месца па колькасьці выпадкаў захворваньня пасьля ЗША з 34,5 мільёнамі і 464 623 выпадкамі сьмерці.
  • Бразылія займае другое месца ў сьвеце па колькасьці загінуўшых — 611 851 чалавек і мае 21,9 мільёна выпадкаў заражэньня.
  • На першым месцы ў Эўропе паводле колькасьці загінуўшых знаходзіцца Расея — 255 448 чалавек, за ёй ідзе Вялікабрытанія — 144 тысячы.
  • Паводле афіцыйных зьвестак, у Кітаі, дзе вірус быў упершыню знойдзены ў канцы 2019 году, было зарэгістравана 110.875 пацьверджаных выпадкаў захворваньня і 4809 сьмерцяў.

Многія экспэрты сьцьвярджаюць, што рэальная колькасьць загінуўшых ад COVID-19 ад двух да дзесяці разоў большая — гэта азначае, што ад каранавірусу ўжо маглі загінуць ад 10 да 50 млн чалавек.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG