Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нават лёгкая форма захворваньня каранавірусам можа спараджаць сур’ёзныя парушэньні мозгу


Брытанскія нэўролягі прааналізавалі падрабязную інфармацыю пра больш чым 40 пацыентаў, якія былі хворыя на COVID-19, у якіх лёгкая форма захворваньня спарадзіла цяжкія ўскладненьні — ад запаленьня мозгу і трызьненьня да паражэньня нэрваў і інсульту.

Пра гэтае дасьледаваньне, апублікаванае ў часопісе Brain (Мозг), піша Guardian.

Дасьледаваньне выявіла істотны рост захворваньня вострым дысэмінаваным энцэфаламіэлітам (ADEM).

У дзясятка пацыентаў было выяўленае запаленьне цэнтральнай нэрвовай сыстэмы, яшчэ ў дзесяці было захворваньне галаўнога мозгу з трызьненьнем або псыхозам, у васьмі — інсульты, яшчэ ў васьмі былі праблемы з пэрыфэрычнымі нэрвамі.

«COVID-19 ўплывае на мозг так, як не ўплываюць іншыя вірусы», — сказаў Майкл Зандзі, адзін з аўтараў дасьледаваньня, кансультант унівэрсытэцкага кoледжу Лёнданскага шпіталю.

Дасьледаваныя выпадкі сьведчаць пра доўгатэрміновае ўзьдзеяньне каранавірусу на здароўе, якое не зьнікае нават пасьля выздараўленьня.

«Мы заклікаем лекараў усяго сьвету быць напагатове з улікам гэтых магчымых ускладненьняў», — кажа доктар Зандзі.

Дасьледniкі адзначаюць, што хваробы мозгу, выкліканыя каранавірусам, могуць праявіцца праз гады пасьля выздараўленьня. Яны прыгадваюць, што пасьля пандэміі грыпу 1918 году («гішпанкі»), каля мільёну чалавек мелі ўскладненьні на мозг пасьля выздараўленьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG