Радыёмаратон Свабоды — 16 ліпеня.
Ад 18-й да поўначы.
Радыёмаратон Свабоды. Частка 1. СЛУХАЦЬ:
Радыёмаратон Свабоды. Частка 2. СЛУХАЦЬ:
Радыёмаратон Свабоды. Частка 3. СЛУХАЦЬ:
Радыёмаратон Свабоды. Частка 4. СЛУХАЦЬ:
Радыёмаратон Свабоды. Частка 5. СЛУХАЦЬ:
Радыёмаратон Свабоды. Частка 6. СЛУХАЦЬ:
Юры Хадыка: “У грамадзтве адбылася дэвальвацыя галадоўкі” Прафэсар Юры Хадыка галадаў у 1996-м годзе за кратамі 25 дзён, калі быў абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў. | |
“Палітвязьні не знайшлі месца ў постсавецкай Украіне” Як склаўся лёс былых палітвязьняў у сёньняшняй Украіне? Ці ёсьць там палітзьняволеныя зараз? Пра гэта гаворыць дырэктарка украінскай службы Радыё Свабода Ірэна Халупа. | |
“У Азербайджане сядзяць тры журналіста” Якая сытуацыя з палітычнымі зьняволенымі ў Азербайджане? Пра гэта мы запыталіся дырэктара азэрбайджанскай службы Радыё Свабода Кенана Аліева. | |
“У Армэніі за кратамі – дэпутат парлямэнту” Пра сытуацыя з палітычнымі зьняволенымі у Армэніі гаворыць дырэктар армянскай службы Радыё Свабода Граір Тамразян. | |
“У Узбэкістане палітзьняволеным даюць і 25 гадоў” Пра сытуацыю з палітычнымі зьняволенымі ва Ўзбекістане мы запыталіся дырэктарку ўзбэкскай службы Радыё Свабода Саджыду Джакфараву. | |
У.Роўда: “Лукашэнка вучыцца ў Пуціна” Зараз яны будуць актыўней спрабаваць раскручваць махавік эканамічных “злачынстваў”, каб паказаць Захаду, нібыта ў нас усё нармальна з палітычнымі правамі. | |
Скрабец: “Няма ніякіх іншых сродкаў, каб змагацца” За кратамі няма такіх людзей, якія падтрымліваюць існую ўладу. Наагул. | |
Нікалюк: беларусы ня маюць традыцыі калектыўнага пратэсту Паводле афіцыйнай вэрсіі, у Беларусі – толькі адзін палітык. А гэта азначае, што ў краіне, зноў жа паводле афіцыйнай вэрсіі, няма палітыкі. А раз няма палітыкі, то няма і ня можа быць і палітычных праціўнікаў улады, няма і ня можа быць палітычных вязьняў. | |
Камароўскі: “Уладам патрэбны мёртвы Аўтуховіч” Аляксандар Камароўскі, старшыня аргкамітэту руху вэтэранаў баявых дзеяньняў “Абаронцы Айчыны”, сябрам якога зьяўляецца і Мікалай Аўтуховіч, вітае спыненьне працяглай галадоўкі свайго паплечніка. | |
Журналіст Сівы: “Ад Аўтуховіча вымагалі хабар у 20 тысяч даляраў” «Аўтуховіч настолькі рашучы чалавек, што для яго справа сумленьня, справа гонару — у першую чаргу». | |
Канстанціна Ўланава вызвалілі Каля 17 гадзіны актывіста КХП БНФ Канстанціна Ўланава, якога правяралі на датычнасьць да справы Мікалая Аўтуховіча, вызвалілі з ізалятара-разьмеркавальніка на Акрэсьціна. | |
Вячаслаў Сіўчык: “Тое, што робіць Аўтуховіч, — гераічны ўчынак” Сама па сабе беларуская турма — гэта страшная рэч. А галадоўка ў беларускай турме — наагул асобная тэма. | |
Уладзімер Мацкевіч: Наяўнасьць вязьняў — спосаб ціску на грамадзтва Мэтадоляг Уладзімер Мацкевіч пра прычыны абыякавасьці беларускага грамадзтва да палітычных вязьняў. | |
“Усе праблемы пачаліся пасьля выбарчай кампаніі” Крымінальны перасьлед бізнэсоўца Андрэя Бандарэнкі кіраўніцтва АГП лічыць палітычна матываваным і дамагаецца яго вызваленьня. Імя Андрэя Бандарэнкі згадваецца ў іхніх выступах перад парлямэнтарамі Рады Эўропы і АБСЭ. | |
Праявы салідарнасьці: пікеты, графіці, звароты, эстафэтныя галадоўкі Ад першага дня салідарнасьці ў кастрычніку 2005 году ў Беларусі і за яе межамі прайшлі сотні розных мерапрыемстваў у падтрымку сем’яў зьніклых палітыкаў і грамадзкіх дзеячаў, рэпрэсаваных і палітвязьняў. | |
Мікалай Аксаміт: “Сьмерць Аўтуховіча была б выгадная ўладам” Улады не прызнаюць і ніколі не прызнаюць, што памыляліся. Што зараз рабіць уладзе? Каб Аўтуховіч памёр — няма чалавека, няма праблемы. | |
А.Дубская: “Ім трэба было, каб сына пасадзілі” Маці Арцёма, Алена Дубская, на ўтульнай кухні прыватнага дома распавяла, што пасялілася тут з гадавалым Арцёмкам 21 год таму. | |
Чым небясьпечная галадоўка Пасьля 6-7 дня галаданьня ў арганізьме пачынаюцца дэструктыўныя зьмены. Навукай даказана, што галаданьне цягам больш за 30—40 дзён фактычна сканчаецца летальна. | |
Карач: рэпрэсіі санкцыянаваныя грамадзтвам Цяпер Беларусь зьяўляецца рэкардсмэнам па колькасьці людзей, якія былі затрыманыя, арыштаваныя і сядзелі ў турмах. | |
Аўтуховіч спыніў галадоўку Загадчыцай мэдычнага пункту ізалятара Ала Міхедава пацьвердзіла, што зь сёньняшняга дня Мікалай Аўтуховіч галадоўку скончыў. | |
Марціновіч: жыхару таталітарнай краіны палітыка не цікавая "Людзям не цікава пытацца і турбавацца пра Аўтуховіча ці пра іншых людзей, якія зьяўляюцца палітвязьнямі ці могуць разглядацца як такія". | |
Палітыкі пра вязьняў “Сапраўдная прычына іх заняволеньня ёсьць помста за іх палітычную пазыцыю і страх перад іхнымі палітычнымі паводзінамі. | |
Шчукін: такія акцыі ў адзіночку не праводзяць Калі ты ў турме нешта робіш, дык на волі нехта павінен шумець... Добра, калі за табой нейкі рух або партыя. Ён там галадае, а трэба ж на волі ля турмы стаяць, праводзіць мітынгі, пікеты. | |
Аўтуховіч - беларус, які нагадвае беларускага зубра Гэты чалавек упэўнены ў сабе і ведае, што ён хоча, рабіў сваю справу, тым больш прайшоў вайну. Нармальны беларус, які нагадвае беларускага зубра”. | |
Жонка Ўланава чакае яго каля турмы на Акрэсьціна Тацяна Ўланава зараз знаходзіцца каля ўваходу ў ізалятар-разьмеркавальнік на Акрэсьціна, дзе трымаюць яе мужа Канстанціна Ўланава. | |
Казулін: “Галадоўка ў Беларусі – адзіная магчымасьць выказаць пратэст” Чалавек, які ідзе на гэткую форму пратэсту, павінен быць упэўнены, што ён ні ў чым не вінаваты, упэўнены, што змагаецца за праўду і змагаецца ня толькі за сябе, але й за іншых грамадзянаў нашай краіны. | |
Чаму ў справе Аўтуховіча ня выказалася царква? Няма такой традыцыі, каб называючы канкрэтных людзей ці канкрэтныя падзеі, выказвацца. Царква выказваецца апасродкавана. | |
Дзеячы літаратуры і мастацтва пра палітвязьняў "Тое, што інтэлігенцыя, і шырокія палітычныя колы маўчаць – гэта ганьба і для дэмакратаў Беларусі, і для беларускай інтэлігенцыі. | |
Дырэктарка дзіцячага дому: калі нечага няма, то іду да Аўтуховіча “Вось ўявіце сабе, што трэба весьці дзіця ў менскі аэрапорт. Давесьці няма чым, ніхто ня хоча напружвацца, нікога гэта не цікавіць. Тэлефаную да Аўтуховіча, ён адразу на гэта рэагуе дапамагае падвесьці." | |
Як Мікалай Аўтуховіч трапіў за краты? Змаганьне за свае інтарэсы на свабодзе закончылася для яго ў сярэдзіне кастрычніка 2005 году, Аўтуховіча выклікалі па яго справе ў Горадню і нечакана для яго арыштавалі. | |
Дзень у сям'і палітвязьня Аляксандара Фёдарава У горках Аляксандар Фёдараў тры гады вучыўся разам з Лукашэнкам. “З будучым кіраўніком Беларусі сын ужо тады не мірыўся”, кажа маці Фёдарава | |
Ваўкавыск: Многія баяцца гаварыць пра Аўтуховіча Кіроўца: “Думаю, што ён ня здольны на падобныя злачынствы. Я хоць зь ім і няшмат папрацаваў, але зразумеў, што гэта вельмі прыстойны чалавек”. |
Мікалай Аўтуховіч
нарадзіўся 7 студзеня 1963 г. у Ваўкавыску. Пасьля школы закончыў СПТВ-37 у суседняй Вялікай Бераставіцы, стаў мэханікам па рамонце аўтамабіляў. У 1981 годзе яго забралі ў армію, служыў кіроўцам у ракетных войсках стратэгічнага прызначэньня ў Саратаўскай вобласьці Расеі. Пазьней закончыў школу прапаршчыкаў, папрасіўся служыць у Аўганістан. За ахову мосту пад Кандагарам, ды ўдзел у іншых апэрацыях узнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі, двума мэдалямі — “За адвагу” і “За баявыя заслугі”. Звольніўся з арміі ў 1991 годзе ў званьні старшага прапаршчыка, стаў займацца бізнэсам.
Увосень 2003 году больш за два тыдні трымаў галадоўку супраць таго, што падатковая служба арыштавала таксоўкі, а міністэрства транспарту прыпыніла дзеяньне ліцэнзіі на пасажырскія таксаперавозкі ягонай фірме. Да яго далучыліся кіроўцы і дыспэтчары, усяго галадалі больш за 30 чалавек.
Вясной 2005 году 31 дзень трымаў галадоўку супраць арышту аўтамабіляў і блякаваньня рахунку фірмы. Разам зь ім трымалі галадоўку болей за 35 чалавек.
Быў аршытаваны 14 кастрычніка 2005 г., зь першага дня арышту 74 дні трымаў галадоўку. Быў асуджаны 7 ліпеня 2006 г. на тры гады і шэсьць месяцаў з канфіскацыяй маёмасьці за ухіленьне ад выплаты падаткаў і за ажыцьцяўленьне прадпрымальніцкай дзейнасьці без рэгістрацыі і атрыманьня ліцэнзіі. 18 студзеня 2008-га яму замянілі зьняволеньне на папраўчыя работы па месцы жыхарства.
Зноў быў арыштаваны 8 лютага 2009 г. Яму выставілі абвінавачаньне ў падпале дома міліцыянта ў 2005 годзе. Між тым за гэтае злачынства ўжо адбыў пакараньне іншы чалавек, а сам пацярпелы ня мае да Аўтуховіча прэтэнзій. Таксама яго падазраюць у захоўваньні зброі. Ад 16 красавіка да 16 ліпеня Мікалай Аўтуховіч трымаў галадоўку пратэсту супраць зацягваньня ягонай справы і патрабаваньнем, каб яе або перадалі ў суд, або вызвалілі яго й ягоных сяброў.
З 4 да 15 траўня галадоўку салідарнасьці з ваўкавыскімі вязьнямі трымалі моладзевыя актывісты.

- Аўтуховіч – рамантык, які не хацеў лезьці ў палітыку
- Аўтуховіч: “У Беларусі творацца страшэнныя беззаконьні”
- “Міжнародная амністыя” ня лічыць Аўтуховіча палітвязьнем
- Эўразьвяз спадзяецца на хуткае разьвязаньне справы Аўтуховіча
- Аўтуховічу ў турму перадалі сокі і садавіну
- Судовы тэрмін Мікалая Аўтуховіча заканчваўся 5 ліпеня…
Аляксандар Фёдараў
Кіраўнік шклоўскай суполкі партыі БНФ Аляксандар Фёдараў другі год адбывае пакараньне ў магілёўскай калёніі. Аляксандар Фёдараў — актыўны ўдзельнік выбарчых кампаніяў. У 2001 годзе, падчас прэзыдэнцкіх выбараў, яго арыштоўвалі на загад пракурора раёну, але хутка вызвалілі. Другім разам Фёдарава затрымалі у чэрвені 2007 году. Падставай сталася нібыта парушэньне парадку выплаты заробкаў у кацельнях, якімі ён кіраваў. Фёдараў нібыта налічваў заробкі падстаўным асобам, а потым здымаў іх для сябе. Суд над ім доўжыўся 9 месяцаў. У часе сьледзтва Фёдараў часткова сваю віну прызнаў, аднак зазначыў, што парушэньні ён рабіў з вытворчых патрэбаў. Ягоныя кацельні цэнтральныя, яны ацяпляюць важныя дзяржаўныя аб’екты — райвыканкам, пракуратуру, школы. Фінансаваньне кацельняў недастатковае, каб падтрымліваць іх работу, казаў суду Фёдараў.
Андрэй Бандарэнка
— бізнэсовец, слухач Усходнеэўрапейскай Школы палітычных дасьледаваньняў. Яго затрымалі 27 траўня, калі ён вяртаўся ў Беларусь з Польшчы, куды, паводле кіраўніцтва Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, вымушаны быў зьехаць, каб уратавацца ад палітычнага перасьледу. Адразу па затрыманьні бізнэсоўцу інкрымінавалі прысабечваньне дваццаці мільёнаў рублёў, потым — сарака. Андрэя Бандарэнку ўтрымліваюць у Жодзінскай турме. Яму інкрымінуць крадзеж у асабліва буйных памерах. Паводле гэтага артыкула пагражае ад пяці да дванаццаці гадоў.
Арцём Дубскі
Лідэр Асіповіцкай філіі Маладога Фронту Арцём Дубскі нарадзіўся 1 кастрычніка 1987 г. у Асіповічах. Вучыўся ў сярэдняй школе, пасьля скончыў асіповіцкі прафэсійны ліцэй. У Маладым Фронце зь лютага 2007 года. Неаднаразова затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі і КДБ.
Арцём Дубскі быў пакараны двума гадамі абмежаваньня волі у “справе 14-ці”. Яго абвінавацілі ў арганізацыі групавых дзеяньняў, якія нібыта прывялі да масавых беспарадкаў падчас акцый пратэсту прадпрымальнікаў. 3 сакавіка была распачатая чарговыя крымінальная справа за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня, калі ён зьехаў без дазволу ўчастковага інспэктара ва Ўкраіну. 7 ліпеня Асіповіцкі суд пакараў хлопца годам пазбаўленьня волі за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня ў “справе 14-ці”.

Канстанцін Уланаў
Канстанцін Уланаў нарадзіўся ў 1951 годзе ў Менску ў сям’і вайскоўцаў. Маці полька, бацька рускі. Скончыў школу № 10 у Менску, займаўся ў мастацкай школе. Пасьля школы служыў у памежных войсках у Беларусі. Пасьля звальненьня з вайсковай службы працаваў на прадпрыемстве “Інтэграл”, потым пайшоў вучыцца ў школу прапаршчыкаў, пасьля чаго быў накіраваны ў 120 дывізію, дзе і праслужыў да пэнсіі. У 1986-88 служыў у Аўганістане. На пэнсіі з 94 году. З Аўтуховічам пазнаёміўся, прачытаўшы ў красавіку 2005 году ў “Народнай Волі”, што Аўтуховіч просіць падтрымкі аўганцаў, бо ўлады пачалі ціск на яго: тады паехаў у Ваўкавыск і 10 дзён галадаў разам з Аўтуховічам.
Юры Лявонаў
Юры Лявонаў нарадзіўся 23 жніўня 1961 г. у горадзе Калініне Маскоўскай вобласьці. Скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут, два гады адслужыў у войску. Пасьля служыў на аэрадроме ў Росі, у 1991 г. звольніўся, капітан запасу. Быў прадпрымальнікам, стварыў у Ваўкавыску сваю фірму. У ліпені 2006 г. Юры Лявонаў быў асуджаны да пазбаўленьня волі на тры гады і пяць месяцаў. Адбываў пакараньне ў Бабруйску ў папраўчай калёніі № 2 строгага рэжыму. Прэзыдыюм Гарадзенскага абласнога суду задаволіў пратэст старшыні гэтага суду, які прасіў зьменшыць тэрмін пакараньня Юрыя Лявонава да паўтара году. Выйшаў на свабоду ў студзені 2008 г. Пасьля вызваленьня з калёніі працаваў праграмістам у адной зь фірмаў Ваўкавыску. Жанаты, мае дзьвюх дачок і ўнучку. Праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” прызнала Юрыя Лявонава вязьнем сумленьня.
8 лютага 2009 г. Юры Лявонаў зьняволены разам з прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам. Іх абвінавачваюць у арганізацыі і зьдзяйсьненьні шэрагу цяжкіх злачынстваў.
8 лютага 2009 г. Юры Лявонаў зьняволены разам з прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Ўладзімерам Асіпенкам. Іх абвінавачваюць у арганізацыі і зьдзяйсьненьні шэрагу цяжкіх злачынстваў.
Уладзімер Асіпенка
Уладзімер Асіпенка нарадзіўся 22 траўня 1953 года ў мястэчку Сапоцкін Гарадзенскага раёну. Скончыў Вышэйшае каманднае вайсковае Саратаўскае вучылішча імя Лізюкова, Ваенную акадэмію імя Калініна ў Ленінградзе.Служыў у горадзе Бароўка Віцебскай вобласьці, у Паўночнай групе войскаў на тэрыторыі Польшчы, Ленінградзкай вобласьці, горадзе Кіравакане ў Армэніі. У 1992 годзе напісаў рапарт на звальненьне з узброеных сілаў і з 1993 года жыве ў Ваўкавыску.
З 1994 года працуе ў падатковай інспэкцыі Ваўкавыскага раёна. У 2003 годзе падае зыск да начальніка падатковай інспэкцыі і ягонага намесьніка, абвінаваціўшы іх у карупцыі і хабарніцтве. Па факту ўзбуджана крымінальная справа, сьледзтвам былі сабраныя доказы, але раптоўна справа была прыпынена. Уладзімера Асіпенку ў 2003 годзе звольнілі з працы “за грубае парушэньне службовых абавязкаў”.
8 лютага 2009 году Ўладзімер Асіпенка зьняволены разам з прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам і Юры Лявонавым. Іх абвінавачваюць у арганізацыі і зьдзяйсьненьні шэрагу цяжкіх злачынстваў.
Уладзімер Асіпенка любіць рыбачыць, гуляць у нарды і шахматы, цікавіцца футболам, хакеем і тэнісам.

Відэарэпартаж з імпрэзы ў гонар 55-годзьдзя Радыё Свабоды,
на якой была прэзэнтаваная кніга «Адзін дзень палітвязьня»
Кніга «Адзін дзень палітвязьня» ў PDF-фармаце.