Марціновіч: Дыктатура – гэта калі іншым, астатняй масе проста не цікава (ня гледзячы на тое, што інфармацыя ёсьць, яе можна атрымаць) тое, што адбываецца ў краіне. Мне здаецца, што людзям не цікава пытацца і турбавацца пра Аўтуховіча ці пра іншых людзей, якія зьяўляюцца палітвязьнямі ці могуць разглядацца як такія. Справа ня ў страху і ня ў тым, што гэтай інфармацыі няма. Інфармацыі шмат. Мне здаецца, што ўсе, каму цікава і каму баліць, могуць ведаць пра Беларусь амаль што ўсё, яны могуць дазнацца ўсё пра беларускую ўладу ці пра ўладныя кланы, але нікому не цікава. Здаецца, што любая цікаўнасьць можа прывесьці да пэўнага неспакою, а вось беларусам – дый любому жыхару таталітарнай краіны-антыўтопіі – вельмі важна захаваць уласны спакой. І вось для ўласнага супакою лепш ня ведаць, што цяпер адбываецца з Аўтуховічам.
Галадоўку Мікалая Аўтуховіча камэнтуе намесьнік рэдактара “Белгазеты”Віктар Марціновіч.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1