Мацкевіч: Адпаведная і адэкватная рэакцыя грамадзянскай супольнасьці на тыя ці іншыя палітычныя падзеі, у тым ліку і на гучныя палітычныя справы, зьяўляецца найлепшым дыягназам стану грамадзтва.
На сёньня не сакрэт, што беларускае грамадзтва прыгнечана і прыдушанае, з аднаго боку, ціскам дзяржавы і рэжыму, а з другога, яно пастаўлена ў сытуацыю, так бы мовіць, прыватнага выжываньня. Калі чалавек цалкам засяроджаны толькі на сваіх прыватных праблемах і перад ім стаіць праблема выжываньня яго і яго сям'і, то яго вельмі мала цікавяць грамадзкія справы, калі яны яго самога ня тычацца. Менавіта гэтым, я думаю, можна тлумачыць такую вялую і нязначную рэакцыю беларускага грамадзтва на палітычных зьняволеных, якія час ад часу зьяўляюцца ў Беларусі, і нават на тыя гучныя палітычныя справы, зьвязаныя са зьнікненьнем палітыкаў у 90-я гады. І гэтым жа тлумачыцца тое, што грамадзтва ніяк не кантралюе расьсьледаваньне крымінальных злачынстваў і г.д. Большая частка гучных ня толькі палітычных, але і крымінальных спраў у Беларусі не расьсьледавана належным чынам. Напрыклад, справа Мікалуцкага. Ды што казаць, нават у справе аб выбуху мінулага году да сёньняшняга часу ніякіх станоўчых вынікаў няма.
Паколькі суды разглядаюцца, як цалкам непразрыстыя, то, як кажуць, ніякі чалавек не павінен заракацца ад сумы і турмы. У гэтым сэнсе, наяўнасьць вялікай колькасьці асуджаных вязьняў, гэта адзін са спосабаў таталітарных рэжымаў для запалохваньня грамадзтва, ціску на яго. На сёньняшні дзень нават самі праваахоўныя органы незадаволены колькасьцю зьняволеных, яны ня могуць іх належным чынам утрымліваць ці гарантаваць ім бясьпеку ў гэтых папраўчых установах.
У гэтым сэнсе, наяўнасьць вялікай колькасьці асуджаных вязьняў, гэта адзін са спосабаў таталітарных рэжымаў для запалохваньня грамадзтва, ціску на яго.