Новыя патрабаваньні набылі моц 18 лістапада.
На падставе сьведчаньняў відавочцаў, праслухоўваньня тэлефонных размоваў, дакумэнтаў, відэа з камэраў назіраньня і аналізу інфармацыі ўдалося высьветліць новыя абставіны забойстваў, якія ўчынялі расейскія вайскоўцы ў Бучы. У Кіеўскую вобласьць яны ўвашлі з тэрыторыі Беларусі.
Палітвязьняў па чарзе караюць штрафным ізалятарам, абмяжоўваюць правы на спатканьні і перадачы.
Віетнам выдаў былога каліноўца Васіля Верамейчыка Беларусі. Перад гэтым яму адмовілі ў знаходжаньні ва Ўкраіне і Літве. Свабода пагаварыла з супрацоўнікам службы эвакуацыі BySol, куды ехаць беларусам, якім забаранілі заставацца ў ЭЗ.
Падзеі дня 21 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
З 2015 году беларускія ўлады актыўна змагаюцца з «дармаедамі» пры афіцыйна нізкім беспрацоўі. Разьбіраемся, чым цяпер небясьпечны такі статус і чаму зь беспрацоўем дзяржава змагаецца карнымі мерамі.
Міністэрства юстыцыі, іншыя кампэтэнтныя органы і суды Ўкраіны не супрацоўнічаюць зь Беларусьсю ў пытаньнях прававой дапамогі і экстрадыцыі ў цывільных і крымінальных справах.
Колішні міністар унутраных спраў Беларусі Ўладзімер Навумаў пачаў будаўніцтва вялікага цэнтру для гандлю аграрнай прадукцыяй у акупаваным Марыюпалі, дзе ў пачатку вайны знаходзіўся морг для расейскіх вайскоўцаў.
Празь сілавыя ведамствы людзей могуць праверыць, калі яны ідуць на працу лекарам, настаўнікам ці супрацоўнікам установы культуры. На «высокія пасады» адбор больш строгі. Расказваем, як гэта адбываецца.
17 лістапада амэрыканскія СМІ паведамілі, што прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
У папярэдняй ядзернай дактрыне Расеі, ухваленай у 2020 годзе, магчымасьць выкарыстаньня ядзернай зброі абумоўлівалася толькі пагрозамі менавіта для расейскай дзяржавы.
Вярхоўны суд Беларусі разглядае справу Канстанціна Смоўскага, які памёр у 1960 годзе. Яго абвінавачваюць у генацыдзе. Паўгода таму за гэта ўжо асудзілі яшчэ аднаго нябожчыка, Уладзімера Катрука.
Удзельнікі акцыі пратэсту паабяцалі разысьціся 19 лістапада.
Калі расейскія войскі занялі Бучу ва Ўкраіне, яны забілі сотні людзей і распачалі масавае паляваньне на сьціплага гандляра. Радыё Свабода расказала пра яго, выкарыстаўшы перахопы тэлефонных размоваў, не апублікаваныя раней відэа, дакумэнты і паказаньні сьведак.
Руіны Наваградзкага замку хочуць аднавіць да аб’ёму цэлага будынка. Вакол гістарычнай каштоўнасьці, даступнай раней для ўсіх, паставілі агароджу. Свабода пагаварыла з адмыслоўцамі аб тым, што цяпер адбываецца на Замкавай гары і якія ёсьць альтэрнатывы.
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч паведаміў, што цягам 21 дня быў у ШЫЗА. Прычыны пакараньня Аўтуховіч не паведаміў. Як стала вядома Свабодзе, палітвязень адчувае сябе дрэнна і непакоіцца за жыцьцё.
Увечары 17 лістапада The New York Times, Associated Press і Reuters паведамілі, што прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
Падзеі 18 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі
Наваградак — адзін з найстарэйшых і найбольш значных для беларускай гісторыі гарадоў. Праверце, ці добра ведаеце яго гісторыю, адкажыце на пытаньні тэсту.
Загрузіць яшчэ