Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімера Асіпенку не адпускаюць на пахаваньне роднага дзядзькі


Адміністрацыя мінскага сьледчага ізалятара заявіла дачцы У.Асіпенкі, што ў турме няма канвою, каб яго суправаджаць.

Як паведаміла нашаму радыё Людміла Асіпенка, учора памёр родны дзядзька ейнага таты, і яна зьвярнулася да сьледчага, каб той дазволіў ейнаму бацьку папрысутнічаць на пахаваньні.

Аднак адказ быў адмоўны з-за таго, што ў турме адсутнічае канвой.

Нагадаем, што Ўладзімер Асіпенка быў арыштаваны ў Ваўкавыску 8 лютага разам зь Мікалаем Аўтуховічам і Юрыем Лявонавым. Усім траім прад’явілі абвінавачваньне паводле артыкулу 218 (наўмыснае зьнішчэньне альбо пашкоджаньне маёмасьці).

Ніводзін зь іх за гэты час ня меў магчымасьці сустрэцца з роднымі ці блізкімі. Мікалай Аўтуховіч ужо 8 дзён галадае, патрабуючы, каб расьсьледаваньне іх справы вялося галосна.

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі вязьнямі. Мікалай Аўтуховіч і Юры Лявонаў былі ўжо раней асуджаныя і вызваленыя датэрмінова.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG