Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канстанціна Ўланава вызвалілі


Спэцпрымальнік-разьмеркавальнік на завулку Акрэсьціна ў Менску.
Спэцпрымальнік-разьмеркавальнік на завулку Акрэсьціна ў Менску.

Каля 17 гадзіны актывіста КХП БНФ Канстанціна Ўланава, якога правяралі на датычнасьць да справы Мікалая Аўтуховіча, вызвалілі з ізалятара-разьмеркавальніка на Акрэсьціна.

Пра гэта “Свабодзе” паведаміла жонка актывіста Тацяна Ўланава.

“Адвакат сказаў, што ніякага абвінавачаньня яму так і ня выставілі. Ён быў падазроны, і праверку скончылі. Зараз яго сын павязе дамоў. Канстанцін пачуваецца дрэнна, будзем выклікаць да яго лекараў і лячыць”, — сказала жанчына.

Нагадаем, Канстанцін Уланаў быў затрыманы 8 ліпеня. Зь ім праводзіліся допыты і сьледчыя дзеяньні ў справе Аўтуховіча. Падчас ператрусу ў доме Ўланавых міліцыянты забралі паляўнічую стрэльбу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG