Першую такую акцыю з ініцыятывы сяброў палітрады партыі Валянціны Палевіковай і Аляксандра Дабравольскага правялі слухачы Ўсходнеэўрапейскай Школы палітычных дасьледаваньняў у Страсбуры.
Тым часам у магілёўскай турме ўжо другі год адбывае пакараньне кіраўнік шклоўскай суполкі партыі БНФ Аляксандар Фёдараў.
Андрэй Бандарэнка — слухач Усходнеэўрапейскай Школы палітычных дасьледаваньняў. Пра акцыю салідарнасьці зь ім распавядае яе ініцыятар Аляксандар Дабравольскі:
“У Страсбуры быў летні ўнівэрсытэт дэмакратыі, на які зьехаліся шаснаццаць школ палітычных дасьледаваньняў. Мы давалі інфармацыю пра тое, што Андрэй Бандарэнка, пасьля таго як паўдзельнічаў у выбарчай кампаніі, празь некалькі месяцаў быў затрыманы за тое, што скардзіўся на фальшаваньні. Мы былі ў майках, на якіх было напісана “Свабоду Андрэю Бандарэнку”. І гэта ўсё прыцягнула ўвагу шмат якіх людзей”.
Андрэя Бандарэнку затрымалі 27 траўня, калі ён вяртаўся ў Беларусь з Польшчы, куды, паводле кіраўніцтва Аб’яднанай Грамадзянскай партыі, вымушаны быў зьехаць, каб уратавацца ад палітычнага перасьледу. Адразу па затрыманьні бізнэсоўцу інкрымінавалі прысабечваньне дваццаці мільёнаў рублёў, потым — сарака.
Кіраўніцтва Аб’яднанай Грамадзянскай партыі лічыць зьняволеньне Бандарэнкі палітычна матываваным і патрабуе яго вызваленьня. Сямнаццатага ліпеня ў Беларусі пройдуць акцыі салідарнасьці зь ім.
Андрэй Бандарэнка — не адзіны ўраджэнец Магілёўшчыны, якога, як заяўляюць палітыкі, затрымалі з палічных матываў.
Два гады знаходзіцца за кратамі кіраўнік шклоўскай суполкі партыі БНФ Аляксандар Фёдараў. Свой тэрмін зьняволеньня ён адбывае ў той жа магілёўскай турме № 15, што й вызвалены нядаўна Эмануіл Зэльцэр.
Шклоўскі раённы суд пакараў Аляксандра Фёдарава пяцігадовым зьняволеньнем узмоцненага рэжыму за злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі, парушэньне парадку выплаты заробкаў ды прысабечваньне дзяржаўнай маёмасьці. Паводле выраку, ён нанёс дзяржаве шкоду ў памеры васямнаццаці мільёнаў рублёў.
Аляксандар Фёдараў актыўна супрацоўнічаў са сьледзтвам і цяпер пра гэта шкадуе. Гаворыць кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі партыі БНФ Рыгор Кастусёў:
“Сьледчы абяцаў яму: калі ён пагодзіцца з гэтым і гэтым, то яму будзе зьмякчэньне. Для яго было вельмі моцным ударам, калі пасьля гэтага яму далі шэсьць гадоў турмы. Мы, калі зь ім перапісваемся, то ён піша: вось гэтыя тры словы — “Ня вер, ня бойся, не прасі” — павінны быць асноўным прынцыпам у гутарках зь міліцыянтамі”.
Чаму за два гады, пакуль Фёдараў за кратамі, не было праведзена ніводнай акцыі салідарнасьці зь ім? Бо яго сваякі прасілі пра гэта, кажа Рыгор Кастусёў. Яны непакояцца, што акцыі яшчэ болей пашкодзяць зьняволенаму родзічу.

Аляксандар Фёдараў
…актыўны ўдзельнік выбарчых кампаніяў. У 2001 годзе, падчас прэзыдэнцкіх выбараў, яго арыштоўвалі на загад пракурора раёну, але хутка вызвалілі. У часе сьледзтва Фёдараў часткова сваю віну прызнаў, аднак зазначыў, што парушэньні ён рабіў з вытворчых патрэбаў. Ягоныя кацельні цэнтральныя, яны ацяпляюць важныя дзяржаўныя аб’екты — райвыканкам, пракуратуру, школы. Фінансаваньне кацельняў недастатковае, каб падтрымліваць іх работу, казаў суду Фёдараў.