Іх даставілі ў Чыгуначны РАУС. Гэта прадстаўнікі руху “Маладая Беларусь” Валеры Раманенка і Тарас Сурган, а таксама няпоўнагадовыя Філіп і Кацярына.
Траіх маладзевых актывістаў, якія прыйшлі чакаць паплечнікаў ля пастарунку, таксама затрымалі.
Як паведаміў кіраўнік віцебскай філіі “Моладзі БНФ” Аляксандар Кузьняцоў, на ягоных вачах з будынку выйшлі людзі ў цывільным й схапілі прадстаўніка БХД Алеся Галаваня, потым у райаддзел загадалі зайсьці Ірыне Пятровай. Загад прадявіць дакумэнты і патлумачыць, як ён апынуўся каля аддзяленьня міліцыі, неўзабаве атрымаў і сам Кузьняцоў.
Ва ўсіх затрыманых міліцыянты патрабуюць тлумачэньняў што да зьяўленьня расьцяжкі “Свабоду палітвязьням!” на мосьце церазь Дзьвіну і наконт бел-чырвона-белага сьцяга.