Генэральная пракуратура не задаволіла просьбы памілаваць асуджанага шклоўскага актывіста партыі БНФ Аляксандра Фёдарава. Зь лістом аб памілаваньні да генэральнага пракурора Рыгора Васілевіча зьвярталася маці актывіста Анастасія Фёдарава. Паводле яе, генэральная пракуратура перанакіравала ліст у Магілёўскі абласны суд, які й вынес адмоўнае рашэньне.
У адказе Анастасіі Фёдаравай паведамілі, што яе просьбу задаволіць ня могуць, бо спадарыня Фёдарава не была ўдзельніцай судовага працэсу. А прасіць пра памілаваньне варта было цягам дзесяці дзён пасьля абвяшчэньня прысуду:
“А я ж гэтага й ня ведала, а то адразу ж напісала б. А што цяпер рабіць, я ня ведаю. Асудзілі яго несправядліва, бо людзі, якія скралі 85 мільёнаў, ужо на свабодзе, а ён за чатырнаццаць мусіць сядзець да канца. Ён ня краў гэтых грошай. Цяпер спадзяюся на ліст Лукашэнку, мо ён памілуе. Толькі нядаўна мне прыйшло спавяшчэньне, што ён дайшоў да адрасата”, — зазначае Анастасія Фёдарава.
Лісты з просьбамі памілаваць сына спадарыня Фёдарава накіравала генпракурору Рыгору Васілевічу і прэзыдэнту Аляксандру Лукашэнку. У іх яна прывяла прыклады мякчэйшых прысудаў за цяжэйшыя злачынствы, зробленыя кіраўнікамі буйных дзяржаўных і камэрцыйных арганізацыяў. У зваротах яна згадвае выракі былому дырэктару “Белнафтахіму” Аляксандру Бароўскаму й былому дырэктару гандлёвага дома “Ждановічы” Яўгену Шыгалаву.
Кіраўніка шклоўскай суполкі партыі БНФ Аляксандра Фёдарава асудзілі на пяць гадоў пазбаўленьня волі з адбыцьцём пакараньня ў калёніі строгага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці.
Шклоўскі суд прызнаў Фёдарава вінаватым у злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі, парушэньні парадку выплаты заробкаў ды прысабечваньні дзяржаўнай маёмасьці на чатырнаццаць мільёнаў рублёў.
Аляксандар Фёдараў — актыўны ўдзельнік выбарчых кампаніяў. У 2001 годзе, падчас прэзыдэнцкіх выбараў, яго арыштоўвалі на загад раённага пракурора, але хутка вызвалілі.