Як зьмянілася тактыка ўладаў у дачыненьні да палітычна матываваных справаў? Чаму справы палітычных зьняволеных усё часьцей прывязваюць да эканамічных злачынстваў? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Уладзімер Роўда.
Цыганкоў: “Аналітыкі часта сьцьвярджаюць, што наяўнасьць палітычных вязьняў павінна, паводле задумы ўлады, прымушаць грамадзкіх актывістаў быць больш асьцярожнымі, нараджаць страх. Але, зь іншага боку, у грамадзтве мала хто ведае пра існаваньне палітычных вязьняў, дзяржаўныя СМІ ніяк не прапагандуюць гэтае пытаньне. Ці няма тут пэўнага парадоксу?”
Роўда: “Парадоксу тут я ня бачу. Пры цяперашняй жорсткасьці рэжыму і адсутнасьці палітычнай і прававой свабоды можна сказаць, што вязьняў у нас няшмат. Можна сказаць, што гэта выключна з-за нашага геаграфічнага становішча. Усё ж Беларусь — эўрапейская дзяржава, зьвязаная з шэрагам цывілізаваных краінаў, якія разглядаюць катэгорыю “палітвязень” як дзікунства. Нельга быць дзікуном і зьвяртацца да Эўразьвязу па пэўную эканамічную падтрымку і дапамогу.
Таму ўлады ў такой сытуацыі мяняюць стратэгію і тактыку, але сам рэжым не зьмяніўся, і нічога новага ад яго чакаць не даводзіцца”.
Цыганкоў: “У рамках зьмены гэтай тактыкі ўсё больш справаў, якія праваабаронцы называюць палітычнымі, так ці іначай зьвязаныя з эканамічнымі праблемамі. Улады пераконваюць, што асуджаныя ў гэтых справах людзі вінаватыя ў эканамічных злачынствах. Ці можна сказаць, што гэта пэўнае беларускае ноў-хаў і цяпер менавіта ў гэтым рэчышчы будуць разьвівацца падобныя сытуацыі?”
Роўда: “Я з вамі пагаджуся. Адзінае, што гэта ня ноў-хаў, гэты спосаб шырока выкарыстоўваўся нашым рэжымам. Проста раней яны часьцей саджалі людзей выключна з палітычных матываў.
Зараз яны будуць актыўней спрабаваць раскручваць махавік эканамічных “злачынстваў”, каб паказаць Захаду, нібыта ў нас усё нармальна з палітычнымі правамі. А тыя, хто сядзіць, маўляў, проста парушылі адпаведныя законы.
Дарэчы, тут Лукашэнка вучыцца ў Пуціна, бо той бліскуча зьдзейсьніў перавод цэлай катэгорыі палітычных зьняволеных у эканамічных злачынцаў. Як гэта ні дзіўна. Бо раней Лукашэнка ніколі не вучыўся ў расейскіх кіраўнікоў, але ў дадзеным пытаньні яму давядзецца гэта рабіць”.