Нікалюк: На жаль, калі пад нормай разумець адпаведнасьць прывычным узорам паводзінаў, то такая рэакцыя зьяўляецца для беларусаў нармальнай. У нас няма традыцыі публічнага выражэньня пратэсту. Беларус цікавіцца палітыкай, у першую чаргу, як тэлеглядач. Традыцыі калектыўных дзеяньняў, у тым ліку і пратэстных, у нас няма.
Пару гадоў таму НІСЭіПД задаваў пытаньне адносна Казуліна. Пытаньне аб арышце Казуліна сабрала столькі ж галасоў, як і канфлікт вакол Вікі Мароз – Казулін 10,6%, Віка Мароз – 8,3%. Для грамадзкай думкі арышт Казуліна ня стаў падзеяй. Але чулі аб арышце Казуліна, паводле таго апытаньня, 55 %, г.зн. больш за палову. Гэта дастаткова высокі працэнт.
Ну а як беларусы паставіліся да справы Казуліна? Прысуд вынесьлі незасулжана – 26%, прысуд вынесены заслужана – 24%, мне ўсё роўна – 22%. Цяжка адказаць – 26%. З гэтага відаць, што падобныя арышты ня робяць на беларусаў асаблівага ўражаньня. Улічваючы, што ў нас недзе каля 25-30% праціўнікаў дзейнай улады, то толькі яны і фіксуюцца як тыя, хто ведае пра тую падзею і лічыць яе палітычнай. Паводле афіцыйнай вэрсіі, у Беларусі – толькі адзін палітык. А гэта азначае, што ў краіне, зноў жа паводле афіцыйнай вэрсіі, няма палітыкі. А раз няма палітыкі, то няма і ня можа быць і палітычных праціўнікаў улады, няма і ня можа быць палітычных вязьняў. У рамках гэтай лёгікі ўсе праціўнікі рэжыму ператвараюцца ў банальных крымінальнікаў. Натуральна, што ў праціўнікаў рэжыму – лёгіка іншая. Для іх любыя дзеяньні ўладаў адносна палітычных лідэраў і наогул адносна актыўных грамадзянаў успрымаюцца як палітыка. А гэта так і ёсьць. Што такое беларускі актывіст у беларускім горадзе? Гэта 2-3 чалавекі. Усё. Бо за палітычную дзейнасьць іх адразу ж звальняюць з працы. Кантракты спыняюць.
Палітычны дзеяч на пэрыфэрыі сёньня – гэта чалавек, які мае незалежныя ад улады фінансавыя рэсурсы. Толькі ён можа быць апазыцыйным. Інакш ён будзе звольнены з працы. І, дарэчы, такое звальненьне – гэта палітыка? Я думаю, чыстая палітыка. Хаця, вядома, нікога не звальняюць паводле палітычных матываў.
Паводле афіцыйнай вэрсіі, у Беларусі – толькі адзін палітык. А гэта азначае, што ў краіне, зноў жа паводле афіцыйнай вэрсіі, няма палітыкі. А раз няма палітыкі, то няма і ня можа быць і палітычных праціўнікаў улады, няма і ня можа быць палітычных вязьняў.