Сваімі думкамі і меркаваньнямі пра галадоўку Мікалая Аўтуховіча сёньня дзеляцца тыя, хто калісьці таксама пратэставаў такім спосабам.
Старшыня аргкамітэту па стварэньні партыі “Свабода”, былы дэпутат і палітвязень Сяргей Скрабец галадаваў пяць разоў, у тым ліку 40 дзён за кратамі і 25 дзён, таксама за кратамі, на салідарнасьць з Аляксандрам Казуліным, патрабуючы вызваленьня ўсіх палітвязьняў. У выніку пытаньне пра парушэньні правоў чалавека ў Беларусі пры дапамозе дэлегацыі ЗША было ўзьнятае ў Радзе бясьпекі ААН. Сяргей Скрабец лічыць галадоўку адзінай эфэктыўнай формай пратэсту з-за кратаў.
Скрабец: “Няма ніякіх іншых сродкаў, каб змагацца. Калі б мы жылі ў нармальнай краіне, можна было б з адвакатам нешта рабіць, спадзявацца на аб’ектыўнае судовае расьсьледаваньне. Але сыстэма такая: нават на адваката няма чаго спадзявацца, бо ад яго нічога не залежыць.
Вінаваты ты ці не — будзеш сядзець, як адбываецца ў выпадку з Аўтуховічам. І ён разумее гэта. Ён ведае, што выйсьця, апроч галадоўкі, у яго няма. На вялікі жаль”.
Карэспандэнтка: “А на ваш погляд, наколькі менавіта галадоўка адыграла ролю ў вырашэньні вашай сытуацыі”?
Скрабец: “Вельмі добрую ролю. У дачыненьні да мяне спачатку не хацелі прымяняць амністыю, пад якую я падпадаў паводле закону. А пасьля галадоўкі я пад яе трапіў. І на год раней я выйшаў з-за кратаў.
І ня толькі ў гэтым. Я ж галадаваў і ў часе сьледзтва, і ў часе суду нада мной — я гэткім чынам змагаўся за сябе”
Карэспандэнтка: “А як ставіліся да вашай формы пратэсту тыя, хто былі побач з вамі за кратамі”?
Скрабец: “Падтрымлівалі мяне заўсёды. З рознымі людзьмі прыходзілася сядзець, але ўсе падтрымлівалі. З павагай да гэтага ставіліся, бо гэта было адстойваньне сваіх поглядаў на тое, што адбываецца ў краіне, а за кратамі няма такіх людзей, якія падтрымліваюць існую ўладу. Наагул”.
Старшыня аргкамітэту па стварэньні партыі “Свабода”, былы дэпутат і палітвязень Сяргей Скрабец галадаваў пяць разоў, у тым ліку 40 дзён за кратамі і 25 дзён, таксама за кратамі, на салідарнасьць з Аляксандрам Казуліным, патрабуючы вызваленьня ўсіх палітвязьняў. У выніку пытаньне пра парушэньні правоў чалавека ў Беларусі пры дапамозе дэлегацыі ЗША было ўзьнятае ў Радзе бясьпекі ААН. Сяргей Скрабец лічыць галадоўку адзінай эфэктыўнай формай пратэсту з-за кратаў.
Скрабец: “Няма ніякіх іншых сродкаў, каб змагацца. Калі б мы жылі ў нармальнай краіне, можна было б з адвакатам нешта рабіць, спадзявацца на аб’ектыўнае судовае расьсьледаваньне. Але сыстэма такая: нават на адваката няма чаго спадзявацца, бо ад яго нічога не залежыць.
Вінаваты ты ці не — будзеш сядзець, як адбываецца ў выпадку з Аўтуховічам. І ён разумее гэта. Ён ведае, што выйсьця, апроч галадоўкі, у яго няма. На вялікі жаль”.
За кратамі няма такіх людзей, якія падтрымліваюць існую ўладу. Наагул.