Сьпевака затрымалі 6 студзеня, у яго знайшлі 0,4 г гашышу, у ходзе асабістага вобшуку выявілі яшчэ 0,03 г амфэтаміну, паведаміў тады Сьледчы камітэт.
У вёсцы Востраў Пухавіцкага раёну працягваюць галадоўку пратэсту актывісткі руху «Маці-328».
Яны спадзяюцца выкарыстаць выбарчую кампанію, каб прыцягнуць увагу да сваёй праблемы.
Непаўналетнім асуджаным за наркотыкі, незалежна ад часткі артыкулу 328, скароцяць тэрміны на 1 год.
Згодна з матэрыяламі справы, падлетак набыў ня менш за 9,41 г мэфэдрону, 3 таблеткі МДМА і 0,0259 г марыхуаны.
Аляксандар Лукашэнка паабяцаў «пэрсанальныя рашэньні» у справе амністыі да асуджаных паводле артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу, перадае БелТА.
У магілёўскай калёніі № 15 асуджаны Аляксей Манкевіч абвясьціў галадоўку праз тое, што яму адмовілі ў скарачэньні тэрміну амністыі, паведамляе праваабарончы сайт mspring.online.
Лукашэнка, як сьцьвярджаецца, даручыў «паглядзець, хто знаходзіцца ў месцах пазбаўленьня волі» цяпер і ці яны «зразумелі, што памыліліся».
Заява Аляксандра Лукашэнкі — пошук вінаватых, а ня пошук вырашэньня складанай праблемы. Гэтак на крытыку кіраўніка дзяржавы ў бок руху «Маці 328» адказала актывістка і былая галадоўніца Тацяна Канеўская з Гомля.
Яшчэ ў жніўні Лукашэнка казаў, што сьледчыя, апэратыўнікі і судовыя экспэрты фальсыфікуюць справы па артыкуле 328. А цяпер кажа верыць судам.
11 актывістак грамадзкай ініцыятывы «Маці 328» схадзілі да кіраўніцы адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Натальлі Качанавай. Сёлета гэта ўжо другая размова, яна доўжылася больш за дзьве гадзіны.
Амністыю прыменяць да 1600 вязьняў, асуджаных па 328 антынаркатычным артыкуле.
Начальнік наркакантролю назваў колькасьць асуджаных паводле арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь, якія трапяць пад амністыю.
«Яны зноў і зноў кажуць, што найперш гэтым павінна займацца сям’я. Добра, тады мы, маці, застанёмся дома і будзем толькі выхоўваць нашых дзяцей. А дзе ж яны ў бюджэт знойдуць грошы, у тым ліку на заробкі міліцыянтам?»
Актывісткі патрабуюць сустрэчы з кіраўніком краіны зь мінулага году.
Журналісты Свабоды Юры Дракахруст, Ганна Соўсь і стажоры Свабоды Ян Поклад і Кацярына Яроміч — пра стаўленьне беларусаў да наркаманіі і пра пэрспэктыву легалізацыі лёгкіх наркотыкаў
У калёніі ІК-22 пад Івацэвічамі адбывае пакараньне за распаўсюд наркотыкаў Яўген Лапко. Сеў у 19, цяпер яму 23, выйдзе на волю яшчэ праз 6 год. Але маці і бацька Яўгена не зьмірыліся і працягваюць скардзіцца на прысуд і сьледзтва па справе сына.
Падчас візыту ў новую менскую школу № 93 Аляксандар Лукашэнка расказаў пра магчымасьць зьменаў у антынаркатычным заканадаўстве.
У менскім Кіеўскім сквэры прайшоў пікет бацькоў, дзеці якіх асуджаныя па «антынаркатычным» артыкуле Крымінальнага кодэксу.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў закон «Аб зьмяненьні Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь».
Актывісткі руху «Маці 328» сустрэліся з кіраўніцай адміністрацыі Лукашэнкі Натальляй Качанавай. Размова аб праблемах зьняволеных па антынаркатычным артыкуле цягнулася больш за гадзіну. Пасьля яе жанчыны вырашылі не аднаўляць галадоўку, якую прыпынілі 3 ліпеня, пасьля 21 дня пратэставай акцыі.
5 чэрвеня новы міністар унутраных спраў Юры Караеў сустрэўся з кіраўніцай руху «Маці 328» Ларысай Жыгар. Яна зьвярнулася да Юрыя Караева пасьля адстаўкі былога міністра Ігара Шуневіча, каб зьвярнуць увагу на праблемы асуджаных па «антынаркатычным» артыкуле.
Актывісткі ініцыятывы «Маці 328» плянуюць прыпыніць галадоўку ў чаканьні плянаванай сустрэчы з кіраўніцай адміністрацыі прэзыдэнта Натальляй Качанавай.
Сустрэча мае адбыцца да 10 ліпеня. Маці гатовыя спыніць галадоўку, калі будзе названая канкрэтная дата.
У вёсцы Востраў Пухавіцкага раёну мясцовыя міліцыянты затрымалі ўдзельніцу галадоўкі «Маці 328» Сьвятлану Віткоўскую. Жанчыну трымаюць у Сьвіслацкім аддзяленьні міліцыі больш за 4 гадзіны, прычыны затрыманьня невядомыя.
У вёсцы Востраў Пухавіцкага раёну дзявяты дзень працягваецца галадоўка актывістак руху «Маці 328», якія дамагаюцца лібэралізацыі антынаркатычнага артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу.
Да галадоўкі ўдзельніц руху «Маці 328», якая цягнецца восьмы дзень, далучыліся яшчэ два чалавекі, піша БелаПАН са спасылкай на галадоўніцу Алу Берналь.
Што прынесла Беларусі жорсткае антынаркатычнае заканадаўства і ці стала меней наркаспажыўцоў? Свабода сабрала зьвесткі пра барацьбу з наркотыкамі за апошнія гады ў храналягічным парадку.
Сёмы дзень працягваецца галадоўка актывістак руху «Маці 328», якія дамагаюцца сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і лібэралізацыі антынаркатычнага заканадаўства Беларусі.
У вёсцы Востраў Пухавіцкага раёну працягваюць галадоўку тры маці асуджаных за наркотыкі.
У вёсцы Востраў Пухавіцкага раёну чацьвёрты дзень трымаюць галадоўку тры актывісткі руху «Маці 328», дамагаючыся прыёму ў Аляксандра Лукашэнкі і больш радыкальнай лібэралізацыі антынаркатычнага артыкула Крымінальнага кодэксу.
13 чэрвеня дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу будуць прымаць зьмены ў 2-й і 3-й частцы 328-га артыкулу Крымінальнага кодэксу. Плянуецца паменшыць мінімальныя тэрміны пакараньня паводле гэтых частак антынаркатычнага артыкулу.
Маці сьцьвярджаюць, што празь бязьдзейнасьць міністэрства ім не хапіла інфармацыі пра пагрозу, якую для іхніх непаўналетніх дзяцей уяўлялі інтэрнэт-крамы з наркотыкамі.
Ад «гэтую ўладу трэба прыбіраць» да «Аляксандар Рыгоравіч, пачуйце нас» — на мітынг сваякоў зьняволеных па антынаркатычным артыкуле сабраліся жанчыны з усёй краіны. Было гучна, шмат сьлёз, але далучацца да мітынгу ніхто не сьпяшаўся нават з простай цікаўнасьці.
Дазволены ўладамі пікет «Маці-328» адбываецца ў Кіеўскім сквэры ў Менску. Сваякі зьняволеных за незаконны абарот наркатычных рэчываў выйшлі на акцыю, каб прыцягнуць увагу да несправядліва вялікіх, на іх думку, тэрмінаў, якія атрымліваюць іх дзеці па «антынаркатычным» артыкуле.
Актывісткі руху «Маці 328» раніцай 22 красавіка прыйшлі на плошчу Незалежнасьці ў Менску, каб сабраць подпісы пад зваротам да Палаты прадстаўнікоў, ураду і прэзыдэнта.
Супраць зьмякчэньня пакараньня па артыкуле 328 Крымінальнага кодэксу выступае, як і раней, Міністэрства ўнутраных спраў.
Ніцы Ніканавай — 24. Яна рэжысэрка 20-хвіліннай стужкі «Пакаленьне 328». Гэта першы фільм у Беларусі пра маці непаўналетніх, асуджаных за наркатычныя злачынствы. Свабода пагаварыла з маладой рэжысэркай пра вучобу ў Нью-Ёрку, бюджэт стужкі і вяртаньне ў Беларусь.
Каля 8,5 кг марыхуаны канфіскавалі ў жыхара горада Мікашэвічы Лунінецкага раёна, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УУС Берасьцейскага аблвыканкаму.
Амаль 4 гадзіны абмяркоўвалі зьмякчэньне антынаркатычнага заканадаўства прадстаўніцы «Матчынага руху 328» з чыноўнікамі і дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў.
Удзельнікі суполкі «Матчын рух 328» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» паведамляюць пра блякаваньне з боку мадэратараў сайту. Суполка была створана для падтрымкі і інфармаваньня сваякоў асуджаных па так званым «наркатычным артыкуле».
Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая дамагаецца ўключэньня ў парадак дня сэсіі Палаты прадстаўнікоў перагляду артыкула 328 Крымінальнага кодэксу. Яна падрыхтавала свой альтэрнатыўны законапраект і 27 лютага выступіла падчас круглага стала.
Супрацоўнікі менскага аэрапорту выявілі ў міжнародным паштовым адпраўленьні забароненае рэчыва: два пакеты травы эфэдры агульнай вагой 500 грамаў.
Да 80% рынку наркотыкаў у Беларусі — марыхуана і гашыш.
З агучаных прапановаў падобна, што гаворка аб тым законапраекце, які Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні мінулым летам, але ў сьнежні вынесла папраўкі ў артыкул 328.
Свабода высьвятляла, ці вызваляюць умоўна-датэрмінова тых, хто асуджаны за наркотыкі, як гэта, верагодна, сталася з былым супрацоўнікам КДБ Ігарам Карыцкім.
На пытаньне Свабоды, ці ёсьць у Віцебску праблема з рэклямай наркотыкаў на сьценах, у аддзеле інфармацыі і грамадзкіх сувязяў УУС Віцебскага аблвыканкаму не адказалі.
«Будзем патрабаваць, каб парлямэнт проста разагналі», — кажа Тацяна Канеўская з ініцыятывы «Наша права», якая прадстаўляе сваякоў зьняволеных па «антынаркатычным» 328-м артыкуле.
Загрузіць яшчэ