Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палата прадстаўнікоў вернецца да зьмякчэньня «наркатычнага» артыкулу, хоць МУС супраць


Разгляд справы паводле арт. 328 КК РБ, ілюстрацыйнае фота
Разгляд справы паводле арт. 328 КК РБ, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі мяркуе, што зьмяншэньня мінімальнага пакараньня па «наркатычным» крымінальным артыкуле «ні да чаго не прывядзе», перадае «Минск-новости» словы начальніка галоўнага ўпраўленьня наркакантролю МУС РБ Генадзя Казакевіча.

«Міністэрства ўнутраных справаў пярэчыць зьмякчэньню пакараньня паводле ч. 2 і ч. 3 арт. 328 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, — заявіў Генадзь Казакевіч. — На наш погляд, гэта ні да чаго не прывядзе. Тым ня менш, хутка папраўкі будуць вынесеныя на разгляд парлямэнтам. Мяркуецца скараціць ніжнюю мяжу санкцыі на два гады».

Паводле БелТА, аналягічную з МУС пазыцыю займае Вярхоўны суд. Але, дадаў Казакевіч, заканадаўцы не зьвязаныя ні з МУС, ні зь Вярхоўным судом, і маюць права прымаць тое рашэньне, якое палічаць неабходным.

Гаворка аб тым законапраекце з папраўкамі ў Крымінальны кодэкс, які Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытаньні мінулым летам, але ў сьнежні «вынесла» папраўкі ў артыкул 328, адклаўшы іх разгляд на няпэўны тэрмін.

Тады дэпутат Васіль Чэкан, які прадстаўляў гэты дакумэнт, тлумачыў: застаюцца супярэчнасьці зь некаторымі дзяржаўнымі структурамі адносна мэтазгоднасьці зьмякчэньня пакараньня. Да таго ж ён дапусьціў, што трэба будзе перагледзець ня толькі 2 і 3 часткі артыкулу, а таксама і іншыя.

Пакараньне за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. Што важна ведаць

  • У красавіку-траўні 2018 года актывісткі «Маці 328» правялі 15-дзённую галадоўку ў Калінкавічах на Гомельшчыне і ў Пухавіцкім раёне на Меншчыне, а таксама 10-дзённую галадоўку ў Лідзе.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабавалі перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
  • «Маці 328» лічаць, што ў некаторых выпадках тэрміны зьняволеньня несувымерныя злачынству, а закон недастаткова ўлічвае асобы злачынцаў, іх узрост ды іншыя акалічнасьці.
  • 13 чэрвеня 2019 года Палата Прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла папраўкі ў артыкул 328. Мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за незаконнае абарачэньне наркотыкаў зьменшылі на 2 гады. У ліпені Лукашэнка падпісаў закон аб зьмене КК.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG