Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Матчын рух 328» заявіў пра блякаваньне старонкі «ВКонтакте»


Актывісткі «Матчынага руху 328» ля Палаты прадстаўнікоў патрабуюць лібэралізацыі антынаркатычнага заканадаўства
Актывісткі «Матчынага руху 328» ля Палаты прадстаўнікоў патрабуюць лібэралізацыі антынаркатычнага заканадаўства

Удзельнікі суполкі «Матчын рух 328» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» паведамляюць пра блякаваньне з боку мадэратараў сайту.

Суполка была створана для падтрымкі і інфармаваньня сваякоў асуджаных па так званым «наркатычным артыкуле».

«Мы зьведалі нападкі і атакі з боку тых, хто ня хоча, каб мы існавалі ўвогуле, — напісала ў паведамленьні адна з актывістак руху Ларыса Жыгар. — Цяпер чакаем тлумачэньняў ад мадэратараў сайту „ВКонтакте“. Сьпяшаюся засмуціць усіх, хто супраць нас: грамадзянская ініцыятыва „Матчын рух 328“ працягне працу. Калі нас так ненавідзяць, значыць, мы ідзём правільнай дарогай. Але тое, што адбываецца, — гэта ўжо сваволя...»

Пакараньне за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. Што важна ведаць

  • У красавіку-траўні 2018 года актывісткі «Маці 328» правялі 15-дзённую галадоўку ў Калінкавічах на Гомельшчыне і ў Пухавіцкім раёне на Меншчыне, а таксама 10-дзённую галадоўку ў Лідзе.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабавалі перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
  • «Маці 328» лічаць, што ў некаторых выпадках тэрміны зьняволеньня несувымерныя злачынству, а закон недастаткова ўлічвае асобы злачынцаў, іх узрост ды іншыя акалічнасьці.
  • 13 чэрвеня 2019 года Палата Прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла папраўкі ў артыкул 328. Мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за незаконнае абарачэньне наркотыкаў зьменшылі на 2 гады. У ліпені Лукашэнка падпісаў закон аб зьмене КК.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG