Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Напэўна, перагнулі», — Лукашэнка пра антынаркатычнае заканадаўства


«Маці-328» падчас галадоўкі, архіўнае фота
«Маці-328» падчас галадоўкі, архіўнае фота

Падчас візыту ў новую менскую школу № 93 Аляксандар Лукашэнка расказаў пра магчымасьць зьменаў у антынаркатычным заканадаўстве, паведамляе БелТА.

Гутарка зайшла пра здаровы лад жыцьця і шкоду празьмернага курэньня і ўжываньня алькаголю.

«Нядаўна мы законы прынялі вельмі жорсткія. Што цяпер ужо маці тых, хто трапіў у месцы не такія аддаленыя, просяць зьмякчыць гэты закон», — адзначыў Лукашэнка, дадаўшы, што закон быў прыняты зь ягонай ініцыятывы і «дзесьці мы, напэўна, перагнулі».

«Што да антынаркатычнага заканадаўства, мы пераканаліся, што мы жарсткавата гэта зрабілі. Адпусьцім, але трохі», — дадаў ён.

Як падкрэсьліў Лукашэнка, той, хто спажывае наркотыкі, — хворы чалавек, і ён заўжды лічыў, што такіх людзей трэба выхоўваць працай — у калёніі.

«Мы іх выхоўваем і перавыхоўваем, але страшная ломка, калі цябе без мэдыцыны пачынаюць адвучваць ад гэтага. Таму дзесьці, напэўна, мы павінны больш іх лячыць. Але не дараваць тым, хто спажывае», — сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Ён дадаў, што думае сустрэцца з бацькамі асуджаных, якія прасілі сустрэчы.

«Але ім жа трэба нешта сказаць, і ў гэтым дачыненьні мы думаем, што зрабіць. А тым, хто сюды прывозіць, распаўсюджвае наркотыкі, ніякай літасьці ня будзе», — падкрэсьліў Лукашэнка.

Пакараньне за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. Што важна ведаць

  • У красавіку-траўні 2018 года актывісткі «Маці 328» правялі 15-дзённую галадоўку ў Калінкавічах на Гомельшчыне і ў Пухавіцкім раёне на Меншчыне, а таксама 10-дзённую галадоўку ў Лідзе.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабавалі перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
  • «Маці 328» лічаць, што ў некаторых выпадках тэрміны зьняволеньня несувымерныя злачынству, а закон недастаткова ўлічвае асобы злачынцаў, іх узрост ды іншыя акалічнасьці.
  • 13 чэрвеня 2019 года Палата Прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла папраўкі ў артыкул 328. Мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за незаконнае абарачэньне наркотыкаў зьменшылі на 2 гады. У ліпені Лукашэнка падпісаў закон аб зьмене КК.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG