Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Да галадоўніц ў Пухавіцкам раёне зноў прыяжджалі дактары


У вёсцы Востраў Пухавіцкага раёну шосты дзень працягваюць галадоўку тры маці асуджаных за наркотыкі.

«Сёньня зноў прыяжджала "хуткая": бралі кроў на аналіз, вымяралі ціск. Чыноўнікаў не было. Нічога новага за суткі не адбылося. Магчыма таму, што выходны», — паведаміла БелаПАН удзельніца галадоўкі Ала Берналь. Паводле яе, маці ня маюць намеру спыняць акцыю пратэсту.

З галадоўніцамі падтрымліваюць сувязь і іншыя актывісткі ініцыятывы «Маці-328».

Удзельніцы галадоўкі патрабуюць:

  • Сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам
  • Гуманізацыі антынаркатычнага заканадаўства
  • Перагляду спраў па 328-м артыкуле
  • Прыбраць з закону паняцьце «асабліва небясьпечныя наркотыкі».
  • Адстаўкі старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы.
  • Роспуску Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу.

Галадоўку з аналягічнымі патрабаваньнямі актывісткі праводзілі летась у красавіку — траўні. Тую галадоўку яны спынілі пасьля таго, як ім паабяцалі, што Палата прадстаўнікоў разгледзіць зьмены ў 328-ы артыкул Крымінальнага кодэксу.

Палата прадстаўнікоў сёлета 13 чэрвеня прыняла папраўкі, паводле якіх ніжняя мяжа пакараньняў зьнізілася на два гады: да трох гадоў па 2-й частцы артыкулу і да шасьці гадоў па 3-й частцы.

«Маці-328» лічаць гэтыя зьмены недастатковымі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG