Прынялі адразу 2 дэкрэты, якія ўзмацняюць
адказнасьць за абарачэньне кантраляваных (наркатычных) рэчываў. Прэзыдэнцкі
дэкрэт «Аб неадкладных захадах у супрацьдзеяньні абарачэньню наркотыкаў»
вызначае крымінальную адказнасьць паводле артыкулу 328, пачынаючы з 14-гадовага
ўзросту.
Асудзіць за захоўваньне могуць на 5–8 гадоў, за збыт наркотыкаў — да 20 гадоў.
Такія захады ўлады тлумачылі распаўсюджанасьцю спайсаў і неабходнасьцю барацьбы
зь імі.
За наркотыкі ў Беларусі асудзілі 3929 чалавек. У 2013 годзе такіх
асуджаных было 2493. Сярэдні тэрмін — 8-9 гадоў. Рэальныя выпадкі, калі
за некалькі грамаў марыхуаны людзям прысуджаюць па 10 гадоў.
Усё больш актыўным становіцца рух «Маці 328», які аб’ядноўвае бацькоў дзяцей,
асуджаных за наркотыкі. Яны патрабуюць перагляду наркатычнага заканадаўства, каб
была зроблена дыфэрэнцыяцыя пакараньняў у залежнасьці ад аб’ёму наркотыкаў,
прапануюць разьдзяліць такія паняцьці, як ужываньне і збыт наркатычных сродкаў,
зьменшыць ніжнюю мяжу тэрміну прысудаў паводле ўсіх артыкулаў і ў некаторых —
верхнюю.
«Маці 328» лічаць, што ў некаторых выпадках тэрміны зьняволеньня несувымерныя
злачынству, а закон недастаткова ўлічвае асобы злачынцаў, іхны ўзрост ды іншыя
акалічнасьці.
За наркотыкі асудзілі 3608 чалавек, колькасьць асуджаных
зь мінулага году пачала паступова зьніжацца. Пры гэтым за год асудзілі за збыт
наркотыкаў 92 непаўналетніх. А за збыт даюць ня менш за 8 гадоў.
Тады ж пачаўся гучны «працэс 17», калі на лаве падсудных апынуліся два былыя
супрацоўнікі КДБ, былы міліцыянт і меркаваны кіраўнік буйной інтэрнэт-крамы
спайсаў. Агулам судзілі 17 чалавек, а ў справе праходзіла больш за 150 сьведак.
Фігуранты справы атрымалі ад 15 да 20 гадоў зьняволеньня.
У гэтым жа годзе на 5 гадоў турмы за 25 грамаў марыхуаны асудзілі актора
Купалаўскага тэатру Арцёма Бародзіча: яго абвінавацілі ў распаўсюдзе.
Зьяўляецца новая моладзевая грамадзкая арганізацыя Legalize
Belarus. Нягледзячы на назву, яна выступае за дэкрыміналізацыю малых колькасьцяў
кантраляваных рэчываў (наркотыкаў). Арганізацыю адразу пачынае перасьледаваць
міліцыя: затрыманьні падчас вечарынаў, штрафы за акцыі, блякаваньне сайту
арганізацыі.
Афіцыйныя ўлады адмаўляюцца мяняць дзейнае заканадаўства. За ўвесь 2017 год
за наркотыкі асудзілі 2942 чалавекі.
Удзельніцы руху «Маці 328» абвяшчаюць галадоўку ў Калінкавічах на Гомельшчыне, у Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці, у Лідзе. Яны патрабуюць перагляду антынаркатычнага заканадаўства і перагляду жорсткіх прысудаў, вынесеных за наркотыкі ад 2013 году. Галадоўка ў Калінкавічах і Пухавіцкім раёне доўжылася 15 дзён, удзельніцам неаднаразова выклікалі «хуткую». У Лідзе галадоўка доўжылася 10 дзён. Зьмены ў антынаркатычнае заканадаўства ня ўнесьлі. Колькасьць асуджаных за наркотыкі ў параўнаньні з 2017 годам зьменшылася на 16%.
Таксама актывісткі руху «Маці 328» ладзяць акцыі ля Дома ўраду, але зьмены ў антынаркатычнае заканадаўства ўлады прымаць адмаўляюцца. Найбольш жорсткую пазыцыю ў гэтым пытаньні заняло кіраўніцтва МУС.
«Маці 328» і Legalize Belarus праводзяць некалькі акцый, каб зьвярнуць увагу на праблему з наркатычным заканадаўствам: прысуды занадта жорсткія. Улады дазваляюць правесьці вулічную акцыю ў Кіеўскім сквэры ў Менску.
13 чэрвеня 2019 году Палата прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла
папраўкі ў артыкул 328 КК. Мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за незаконнае
абарачэньне наркотыкаў зьменшылі на 2 гады. Такім чынам, найменшы тэрмін, які
могуць даць за распаўсюд наркотыкаў зьменшылі з 5 да 3 гадоў, калі гэта зроблена
групай асобаў — з 8 да 6 гадоў.
Максымальныя пакараньні пры гэтым засталіся ранейшымі. Рух «Маці 328» пачаў
галадоўку за 2 дні да разгляду Палатай прадстаўнікоў зьменаў у наркатычнае
заканадаўства. Прадстаўніцы руху дамагаюцца сустрэчы з Лукашэнкам, каб
патлумачыць, што такія захады ня зьменяць сытуацыю, калі людзей за мінімальную
колькасьць наркатычных рэчываў могуць пасадзіць на вялікія тэрміны.
«На нашу думку, кіраўніцтва міліцыі зацікаўленае ў вялікай колькасьці асуджаных
паводле артыкулу 328, бо гэта танная працоўная сіла для розных прадпрыемстваў
у сыстэме выкананьня пакараньняў. Фактычна гэта ўзаконенае рабства», — казала
Свабодзе Ала Беналь, адна з прадстаўніц руху.
Цяпер, паводле МУС, звыш 5 тысяч чалавек адбываюць пакараньне паводле 328-га
артыкулу КК. Актывісткі «Маці 328» лічаць, што можна дамагчыся зьмяншэньня гэтай
колькасьці асуджаных мінімум удвая.
У 2013 годзе, да прыняцьця жорсткага антынаркатычнага заканадаўства, на ўліку ў мэдыцынскіх установах былі
12 382 чалавекі, хворыя на наркаманію і таксыкаманію (паводле Белстату).
Праз тры гады, у 2016-м, такіх было ўжо 15 400 чалавек — на 3 тысячы болей. Паводле ацэнак Міністэрства
аховы здароўя, у 2013 годзе ў Беларусі наркотыкі ўжывалі 75 тысяч чалавек. Цяпер, у 2019-м, кіраўнік аддзелу наркакантролю МУС Генадзь Казакевіч называе лічбу ў 88,5 тысячы
наркаспажыўцоў.