Генэральны сакратар Беларускай фэдэрацыі футболу Юры Вяргейчык патлумачыў сваю пазыцыю адносна разьвіцьця жаночага футболу. Днямі спартовы функцыянэр у эфіры тэлеканалу «Беларусь-5» заявіў, што ня лічыць футбол жаночым відам спорту, прызначэньне жанчын, на яго думку, — нараджаць.