Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэмпіянат сьвету ў футболе другі раз у гісторыі выйгралі французы


На Чэмпіянаце сьвету 2018 году ў Маскве зборная Францыі ў фінале перамагла Харватыю зь лікам 4:2 і другі раз у гісторыі трафэя заваявала тытул чэмпіёна сьвету.

Першы раз Францыя трыюмфавала на чэмпіянаце 1998 году, які праходзіў у самой Францыі. У 2002 і 2006 гадах французы выходзілі ў фінал першынства.

На стадыёне ў Лужніках за гульнёй сваіх камандаў назіралі прэзыдэнты Харватыі і Францыі - Калінда Грабар-Кітаравіч і Эманюэль Макрон.

Падчас матчу адбыўся выпадак, калі на пачатку другога тайму гульня была спыненая, бо на поле выбеглі староньнія людзі ў паліцыйнай уніформе. Невядомыя пасьпелі дабегчы да сярэдзіны поля, дзе іх нагналі службы аховы.

Адказнасьць за акцыю ўзяў на сябе фэмінісцкі панк-гурт Pussy Riot, які такім чынам пратэставаў супраць паліцыйнага гвалту ў Расеі і патрабаваў вызваленьня палітычных зьняволеных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG