Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Золата чэмпіянату Эўропы ў пуле заваявала Яна Шут, гераіня свабодаўскай публікацыі


Яна Шут, архіўнае фота
Яна Шут, архіўнае фота

У галяндзкім Вэлдговэне праходзіць юбілейны, 40-ы чэмпіянат Эўропы ў пуле — адной з самых папулярных разнавіднасьцяў люзнага більярду.

Упершыню ў гісторыі беларускага спорту золата сярод жанчын у дысцыпліне пул-10 заваявала 20-гадовая Яна Шут, якая першы раз бярэ ўдзел у дарослай кваліфікацыі — дагэтуль гуляла як юніёрка.

У фінале Яна Шут перамагла адну з самых тытулаваных эўрапейскіх спартовак, 32-гадовую Ясьмін Оўшэн з Аўстрыі — чэмпіёнку сьвету і 37-разовую чэмпіёнку Эўропы.

Летась Свабода рабіла гутарку са спартоўкай, якая ня менш пасьпяхова выступае ў снукеры — як бы «найвышэйшай лізе» сусьветнага більярду.

Яна Шут і яе знакамітыя сябры: як беларуска скарае вяршыні ўсясьветнага снукеру

Сярод іншага Яна расказвала, што падчас міжнародных турніраў даводзіцца займацца «геапалітычным лікбезам» — даводзіць, што Беларусь ня частка Расеі і што беларусы маюць глыбокія гістарычныя, культурныя і моўныя традыцыі.

Чэмпіёнка Эўропы ў пул-10 Яна Шут
Чэмпіёнка Эўропы ў пул-10 Яна Шут

Пул — наймаладзейшы від більярду. Вытокі ён бярэ ў ЗША. У 1857 годзе Майкл Фэлан распрацаваў більярдныя сталы новага тыпу, у якіх люзы былі нашмат большыя за шары, і сфармуляваў асноўныя правілы гульні.

Сучасная разнавіднасьць пулу была сыстэматызаваная ў 1910 годзе, а яшчэ праз два гады адбыўся першы афіцыйны чэмпіянат.

Пул мае свае падвіды, агулам іх больш за дваццаць. Спачатку зьявілася «васьмёрка», якая мае пазыцыйны характар, а ў 1920-я — больш дынамічная «дзявятка». Сьледам атрымала разьвіцьцё і «дзясятка».

Мэта Ўсясьветнай канфэдэрацыі більярднага спорту — уключэньне пулу, снукеру і карамболю ў праграму Алімпійскіх гульняў.

Прадай БелАЗ, купі Марадону. Адкуль грошы ў берасьцейскага «Дынама»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG