Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У фінал чэмпіянату сьвету па футболе выйшла зборная Харватыі. Беларусы таксама сьвяткуюць

абноўлена

Нападаючы харвацкай зборнай Марыё Манджукіч
Нападаючы харвацкай зборнай Марыё Манджукіч

У паўфінале чэмпіянату сьвету па футболе 2018 — зборная Харватыі перамагла 11 ліпеня зборную Англіі зь лікам 2:1 і сустрэнецца ў фінале з камандай Францыі, якая напярэдадні перамагла Бэльгію 1:0.

Фінал чэмпіянату пройдзе 15 ліпеня ў маскоўскіх «Лужніках». Пачатак матчу а 18-й гадзіне.

Радыё Свабода вяла «альтэрнатыўную» трансьляцыю паўфінальнага матчу.

Нагадаем, што ў чвэрцьфінале 8 ліпеня зборная Харватыя перамагла гаспадароў чэмпіянату расейцаў у сэрыі пасьляматчавых пэнальці. Пасьля перамогі абаронца зборнай Харватыі Домагай Віда і трэнэр каманды Огнен Вукаевіч апублікавалі у сацыяльных сетках відэа, на якім ​Віда крычыць: «Слава Ўкраіне!» Вукаевіч падхоплівае: «Гэта перамога для „Дынама“ і Ўкраіны... Наперад, Харватыя!»

Віда і Вукаевіч раней гулялі разам у кіеўскім «Дынама». Віда, які забіў гол у дадатковы час у браму Расеі і пэнальці ў сэрыі адзінаццацімэтровых удараў, атрымаў папярэджаньне ад ФІФА. Яму пагражаў штраф або адхіленьне за палітычныя дзеяньні на чэмпіянаце сьвету.

Беларусы радуюцца за харватаў

Выхад харватаў у фінал чэмпіянату сьвету выклікаў захопленую рэакцыю многіх беларускіх аматараў футболу ў сацыяльных сетках.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG