Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускіх спартоўцаў прымусяць плаціць за «парушэньне абавязкаў»


Савет Міністраў Беларусі зацьвердзіў палажэньне аб парадку пакрыцьця сродкаў, затрачаных на спартыўную падрыхтоўку. Спартоўцам давядзецца вяртаць грошы, калі яны будуць сыстэматычна парушаць «абавязкі па ўдзелу спартоўца ў афіцыйных спартыўных мерапрыемствах (за выключэньнем выпадкаў, зьвязаных з пагаршэньнем стану здароўя)».

Таксама забаронена «выступленьне за нацыянальныя і (або) зборныя каманды іншых дзяржаў, адмова ад заключэньня грамадзянска-прававога дагавора аб спартыўнай падрыхтоўцы або працоўнага дагавора», — паведамляе дзяржаўнае агенцтва Белта.

Плаціць давядзецца альбо самі спартоўцам, альбо іх законным прадстаўнікам той спартыўнай арганізацыі, у якой яны праходзілі падрыхтоўку. Напрыклад для майстроў спорту Беларусі міжнароднага клясу, памер кампэнсацыі складзе 400 базавых велічынь (цяпер гэта 9800 рублёў), кандыдат у майстры спорту ў гульнявых відах ці майстар спорту ў іншых відах спорту заплаціць 350 базавых велічынь (8575 рублёў), пры адсутнасьці ў спартоўца спартыўнага званьня ці спартыўнага разраду — 100 базавых велічынь (2450 рублёў).

Пастанова ўступіла ў сілу 19 ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG