Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старшыні праўленьня ФК «Дынама» (Берасьце) плацяць 12 тысяч даляраў за тое, каб пасядзеў у VIP-лёжы


Эмацыйны Дыега Марадона
Эмацыйны Дыега Марадона

ФІФА плаціць былому форварду і трэнэру зборнай Аргентыны, а цяпер старшыні праўленьня футбольнага клюбу «Дынама» зь Берасьця Дыега Марадону па 10 тысяч фунтаў стэрлінгаў (больш за 12 тысяч даляраў) за кожны наведаны ім матч чэмпіянату сьвету-2018 у Расеі. Пра гэта піша брытанскае выданьне Daily Mail.

«Праграма легендаў» — асабістая ініцыятыва прэзыдэнта ФІФА Джані Інфантына. Выплаты прадугледжаныя дзеля таго, каб на кожнай сустрэчы ў якасьці «пасла добрай волі» прысутнічаў хоць бы адзін яскравы прадстаўнік нацыянальнай каманды колішняга складу.

У Расеі Дыега Марадона наведаў усе тры групавыя гульні аргентынцаў, пабагацеўшы такім чынам больш як на 35 тысяч даляраў.

Рэакцыя Марадоны на перамогу Аргентыны над Нігерыяй
Рэакцыя Марадоны на перамогу Аргентыны над Нігерыяй

Ягоная прысутнасьць на трыбунах, як правіла, суправаджаецца скандаламі. Так, па заканчэньні супрацьстаяньня Аргентына — Нігерыя, калі паўднёваамэрыканцы забілі гол на апошняй хвіліне і перамаглі 2:1, Марадона ўскочыў і пачаў паказваць непрыстойныя жэсты — верагодна, афрыканскім супернікам. Эмацыйны зрыў прывёў да таго, што старшыню праўленьня берасьцейскага «Дынама» ахоўнікам давялося выводзіць са стадыёну пад рукі.

Дырэктар берасьцейскага «Дынама» паказваў непрыстойныя жэсты на матчы Аргентына — Нігерыя

На стадыі 1/8 фіналу землякі Марадоны 30 чэрвеня сустрэнуцца з камандай Францыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG