Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінспорту патрабуе забясьпечыць яўку на футбольны матч Лігі Эўропы ў Менску


Менскі стадыён "Дынама"
Менскі стадыён "Дынама"

Дзяржаўныя арганізацыі, падначаленыя Міністэрству спорту і турызму, атрымалі разнарадку зь ведамства забясьпечыць «максымальную яўку» на футбольны матч кваліфікацыі Лігі Эўропы паміж камандамі «Дынама» (Менск) і ірляндзкім «Дэрры Сыці». Сустрэча пройдзе на абноўленым стадыёне «Дынама» 19 ліпеня.

Дакумэнт выкладзены ў суполцы «Футбол Беларусі» на Facebook, пад ім стаіць подпіс намесьнніка міністра спорту і турызму Аляксандра Бараулі.

«Улічваючы высокую грамадзка-палітычную значнасьць дадзенага мерапрыемства, просім забясьпечыць заяўкі на квіткі для супрацоўнікаў арганізацыі. У адпаведнасьці са штатнай колькасьцю работнікаў, колькасьць квіткоў — ад 30 да 50 асобнікаў. Заяўкі прадставіць у аддзел плянаваньня спартыўных мерапрыемстваў Мінспорту».

Менскі стадыён «Дынама» быў закрыты на рэканструкцыю ў 2011 годзе і сёлета здадзены пасьля капітальнага рамонту — у чэрвені 2019-га тут пройдзе цырымонія адкрыцьця ІІ Эўрапейскіх гульняў. У свой час дынамаўскія трыбуны зьмяшчалі 50 тысяч гледачоў, футбольныя матчы з удзелам сталічнага «Дынама» і зборнай Беларусі зьбіралі аншлягі. Цяпер гэтая колькасьць удвая менша, спартовыя функцыянэры апасаюцца, што ня ўдасца сабраць дастаткова заўзятараў.

Паводле наяўных зьвестак, на паядынак 19 ліпеня прададзена 7 тысяч квіткоў коштам ад 4 да 6 рублёў.

Гэта будзе першы афіцыйны матч на адноўленай дынамаўская арэне, літаральна на мінулым тыдні яго перанесьлі туды са стадыёну "Трактар". Рэкорд наведвальнасьці быў на матчы паміж "Дынама" (Менск) і БАТЭ -- 10 тысяч заўзятараў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG