Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паедзе на фінал чэмпіянату сьвету ў футболе. Магчыма, адзін


Аляксандар Лукашэнка напярэдадні адкрыцьця чэмпіянату сьвету ў футболе, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка напярэдадні адкрыцьця чэмпіянату сьвету ў футболе, архіўнае фота

Уладзімір Пуцін запрасіў Аляксандра Лукашэнку на фінал чэмпіянату сьвету ў футболе, што пройдзе на маскоўскім стадыёне Лужнікі 16 ліпеня, піша БЕЛТА. Лукашэнка прыняў запрашэньне.

Аляксандар Лукашэнка сачыў за матчамі групавога этапу і плэй-оф чэмпіянату, сьцьвярджае ягоная прэс-сакратарка Натальля Эйсмант. Паводле яе, Лукашэнка «высока ацаніў вынікі гульні гаспадароў турніру» — расейцаў.

За каго будзе заўзець Лукашэнка ў фінале — за французаў, якія ад пачатку лічыліся фаварытамі чэмпіянату, ці за харватаў, якія сэнсацыяна прабіліся ў фінал, у тым ліку выбіўшы расейцаў у чвэрцьфінале, —Эйсмант не адказала. Яна падкрэсьліла, што перадусім Лукашэнка будзе «за прыгожы і рэзультатыўны футбол». Напярэдадні адкрыцьця чэмпіянату Лукашэнка зычыў удачы «братам-расейцам», але ня згадваў суседзяў-палякаў, якія таксама выйшлі ў групавы этап.

Днём раней пра тое, што Лукашэнка паедзе на фінал у Маскву, паведамляў ананімны Telegram-канал «Не БТ». Паводле зьвестак каналу, «пратакольная служба дае толькі адно месца» – то значыць, Лукашэнка будзе глядзець футбол без эскорту і без малодшага сына Мікалая, зь якім часта глядзіць спартовыя мерапрыемствы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG