Зьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЭФА) аштрафаваў беларускі футбольны клюб БАТЭ з Барысава на 5000 эўра. Такое рашэньне прыняло Ўпраўленьне па кантролі, этыцы і дысцыпліне УЭФА 20 кастрычніка.
Сёньня адбыўся трэці раўнд групавой стадыі Лігі Эўропы. На Барысаў-арэне БАТЭ прымаў аўтсайдэра чэмпіянату Нямеччыны клюб «Кёльн» і выйграў зь лікам 1:0.
Першамайскі раённы суд Менску вынес вырак у гучным працэсе аб дамоўленых матчах у прафэсійным футболе, які ўпершыню праходзіў у беларускім судзе.
У адборачным турніры Чэмпіянату сьвету па футболе Беларусь заняла апошняе месца з групе. 10 кастрычніка прайшла апошняя гульня адборачнага этапу, Беларусь прайграла Францыі 1:2.
Беларускі футбольны трэнэр Алег Конанаў, які некалькі гадоў таму працаваў з украінскім футбольным клюбам «Карпаты», сфатаграфаваўся ў футболцы, прымеркаванай да 65-годзьдзя расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.
Напярэдадні адборачнага матчу да чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Галяндыі (7 кастрычніка) прайшла прэс-канфэрэнцыя галоўнага трэнэра каманды Беларусі Ігара Крывушэнкі.
Рэфэрэндум аб незалежнасьці Каталёніі падтрымалі многія вядомыя асобы, уключна зь цяперашнімі і былымі трэнэрамі і футбалістамі «Барсэлёны», адной з самых уганараваных камандаў сьвету.
У суботу ў Бухарэсьце адбыўся выканкам Міжнароднай фэдэрацыі цяжкай атлетыкі (IWF), па выніках якога было вынесена аднагалоснае рашэньне адхіліць на год сяброўства ў Фэдэрацыі тых краінаў, дзе тры і больш спартоўцаў патрапіліся на парушэньні антыдопінгавых правілаў падчас пераправеркі допінг-пробаў з Алімпійскіх гульняў 2008 і 2012 гадоў.
Пятро Парашэнка падпісаў указ аб пра прадастаўленьні Дарʼі Блашко ўкраінскага грамадзянства.
Заўзятар, які выбег са сьцягам на поле падчас гульні БАТЭ з «Арсэналам», раней пратэставаў супраць знаходжаньня расейскіх войскаў у Беларусі.
Барысаўскі футбольны клюб БАТЭ 28 верасьня прымаў дома лёнданскі «Арсэнал» у межах Лігі Эўропы, прайграў 2:4.
Сёньня а 20-й гадзіне на «Барысаў-Арэне» у рамках групавой стадыі футбольнай Лігі Эўропы мясцовы БАТЭ прыме легендарны лёнданскі «Арсэнал». На стадыёне чакаецца аншляг — усе квіткі прададзены.
Увечары 28 верасьня — вялікі футбол на «Барысаў-Арэне». Тут адбудзецца матч групавога раўнду Лігі Эўропы паміж футбольнымі клюбамі БАТЭ (Барысаў) і «Арсэнал» (Лёндан).
Данкан расказаў Лукашэнку, што ў школьныя часы гуляў у хакей на траве, таму наўрад ці змог бы гуляць у камандзе Лукашэнкі, на што той адказаў: «Не, але мы навучым, калі ў вас ёсьць жаданьне». На гэта 60-гадовы Данкан адказаў, што «гатовы вучыцца, нягледзячы на ўзрост».
Кіраўнік Андыдопінгавага агенцтва ЗША Травіс Тайгерт устрывожаны прыкметамі таго, што Міжнародны алімпійскі камітэт і Ўсясьветнае антыдопінгавае агенцтва могуць дапусьціць Расею да наступнай Зімовай Алімпіяды ў Паўднёвай Карэі.
Пераможцам турніру па футболе «Кубак Свабоды» памяці памерлага беларускага палітыка Генадзя Карпенкі, які сёлета праводзіўся 20-ты раз, стала каманда Партыі БНФ.
На пачатку кастрычніка ў «Менск-Арэне» адсьвяткуе 70-гадовы юбілей футбольны клюб «Тарпэда». Каманда выступае ў першай лізе нацыянальнага першынства і па выніках сэзону мае ўсе шанцы вярнуцца ў элітны дывізіён.
Міністар унутраных справаў Беларусі, старшыня назіральнай рады хакейнага клюбу «Дынама» (Менск) Ігар Шуневіч увайшоў у новы склад рады дырэктараў Кантынэнтальнай хакейнай лігі.
На прыём з нагоды юбілею «найлепшай аматарскай каманды сьвету», як называюць любімую забаву Лукашэнкі афіцыйныя СМІ, былі запрошаныя некалькі дзясяткаў чалавек разам зь семʼямі — тыя, хто «зрабіў найбольшы ўнёсак у яе станаўленьне і разьвіцьцё».
Дырэктару футбольнага клюбу «Слуцк» Алегу Каранеўскаму прад’яўлена абвінавачаньне паводле ч. 1 арт. 430 КК Беларусі (атрыманьне хабару). Ён прызнаў сваю віну.
Прычыны перагляду і новы адрас чэмпіянату не ўдакладняюцца. Тым часам міністар спорту і турызму Беларусі Аляксандар Шамко заявіў, што ўсё гэта выклікае зьдзіўленьне. Паводле ягоных зьвестках, матывам магло паслужыць рашэньне не ўключаць тхэквандо і ў праграму другіх Эўрапейскіх гульняў, якія пройдуць з 21 па 30 чэрвеня 2019 году ў Менску.
Эўрапейская фэдэрацыя тхэквандо абвясьціла пра перанос чэмпіянату Эўропы па гэтым відзе адзінаборстваў зь Беларусі ў іншую краіну.
Новым дырэктарам Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па зімніх відах спорту «Раўбічы» стаў Андрэй Фомачкін, які пранёс расейскі сьцяг падчас Паралімпіяды ў 2016 годзе.
На пачатку верасьня міністар спорту чарговы раз «перанёс» тэрміны здачы стадыёну. Чым выклікаў незадаволенасьць самога Лукашэнкі.
28-гадовы мэнэджар некамэрцыйных праектаў Уладзь Сташкевіч 10 верасьня прабег Менскі паўмаратон з нацыянальным сьцягам.
На Менскім паўмаратоне, які адбыўся 10 верасьня, адзін з удзельнікаў бег зь Бел-чырвона-белым сьцягам.
«Мяне насьцярожвае шэраг пытаньняў, і перш за ўсё асноўнае — краіна Гульнямі яшчэ не жыве. Пакідае жадаць лепшага асьвятленьне ходу падрыхтоўкі Эўрапейскіх гульняў»
Міжнародны паралімпійскі камітэт 6 верасьня адмовіў Паралімпійскаму камітэту Расеі ў аднаўленьні сяброўства ў арганізацыі і допуску расейскіх спартоўцаў да міжнародных спаборніцтваў.
7–9 верасьня ў Менску пройдзе нарада Кансультатыўнай групы па антыдопінгавай Канвэнцыі Рады Эўропы.
Беларускі цяжкаатлет, алімпійскі чэмпіён Андрэй Арамнаў расказаў пра свае ўзаемаадносіны з чыноўнікамі і адказаў на пытаньне ці хоча ён стаць мэдыйнай асобай.
На інтэрнэт-плятформе petitions.by распачаты збор подпісаў з заклікам спыніць фінансаваньне прафэсійных футбольных клюбаў са сродкаў дзяржаўнага бюджэту.
«Адчыняем дзьверы ў новую залю адзінаборстваў Bulat Gym!», — падзяліўся навіной у сацсетках неаднаразовы пераможца ўсясьветных і кантынэнтальных першынстваў, пасьпяховы трэнэр Юры Булат.
Вядомы футбольны агент Валеры Ісаеў адрэагаваў на паразу нацыянальнай зборнай Беларусі ў выязным матчы з камандай Люксэмбургу ў рамках кваліфікацыйнага адбору да Чэмпіянату сьвету-2018.
17 кастрычніка ў Швайцарыі пачнецца судовы працэс з удзелам прадстаўнікоў былога галоўнага трэнэра зборнай Беларусі Аляксандра Хацкевіча і Беларускай фэдэрацыі футболу.
Пасьля 19 тураў «Тарпэда» займае першае месца ў Першай лізе. Калі клюб захавае такія паказьнікі ў наступных 11 турах, ён вернецца ў Вышэйшую лігу ўпершыню з 2004 году.
Аляксандар Лукашэнка 25 жніўня сустрэўся з гульцамі і трэнэрскім складам хакейнага клюбу «Дынама-Менск».
Чэмпіёнка сьвету 2012 году Ванэса Каладзінская паўтарыла дасягненьне пяцігадовай даўнасьці і заняла першае месца на ўсясьветным першынстве ў Парыжы.
У Манака адбылося лёсаваньне групавой стадыі Лігі Эўропы. БАТЭ Барысаў трапіў у групу Н.
У горадзе Александрыя Кіраваградзкай вобласьці Ўкраіны адбыўся другі матч сэрыі плэй-оф Лігі Эўропы паміж беларускім БАТЭ і мясцовай камандай «Александрыя».
Гасьцямі ўрачыстасьцяў у Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры, прымеркаваных да 100-годзьдзя з дня нараджэньня народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі, былі і прадстаўнікі менскага футбольнага клюбу «Дынама».
Старшыня футбольнага клюбу «Крумкачы» Дзяніс Шунта абвясьціў пачатак краўндфандынгавай кампаніі. Менскі калектыў мае сур’ёзныя фінансавыя праблемы — ад затрыманага заробку гульцам і трэнэрам да непагашанага доўгу перад барысаўскім БАТЭ.
Найлепшая беларуская тэнісістка, былая першая ракетка сьвету Вікторыя Азаранка афіцыйна заявіла пра тое, што ня будзе ўдзельнічаць у Адкрытым чэмпіянаце ЗША (US Open), адным з чатырох турніраў «Вялікага шлему».
Беларускі футбольны спэцыяліст Алег Дулуб, які трэніраваў менскіх «Крумкачоў», а апошнім часам працаваў з львоўскімі «Карпатамі», у гутарцы з карэспандэнтам газэты «Прессбол» параўнаў стаўленьне да футболу ў Беларусі і ва Ўкраіне.
Унічыю 1: 1 завяршыўся 17 жніўня ў Барысаве першы матч плэй-оф кваліфікацыйнага раўнду Лігі Эўропы УЕФА паміж БАТЭ і ўкраінскай «Александрыяй».
Найлепшая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка апублікавала ў Фэйсбуку заяву пра сямейныя праблемы, якія могуць перашкодзіць ёй выступіць на Адкрытым чэмпіянаце ЗША (US Open).
Сёньня а 20-й гадзіне на «Барысаў-Арэне» пройдзе першы паядынак раўнду плэй-оф кваліфікацыі Лігі Эўропы.
Беларускі лыжнік Сяргей Далідовіч сабраў 5833 рублі для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях 2018 году.
Без мэдалёў засталіся беларускія лёгкаатлеты на 16-м чэмпіянаце сьвету ў Лёндане (4-13 жніўня). У першай пяцёрцы мэдальнага заліку: ЗША (10 залатых, 11 сярэбраных, 9 бронзавых), Кенія (5, 2, 4), ПАР (3, 1, 2), Францыя (3, 0, 2), Кітай (2, 3, 2).
Старшыня Фэдэрацыі лёгкай атлетыкі Беларусі, у мінулым пасьпяховы малатабоец Вадзім Дзявятоўскі папрасіў прабачэньня ў заўзятараў за няўдалы выступ беларускай зборнай на чэмпіянаце сьвету ў Лёндане. Беларусы за тыдзень спаборніцтваў не атрымалі ніводнай узнагароды.
Загрузіць яшчэ