Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антыдопінгавае агенцтва ЗША: Расею нельга дапускаць на Алімпіяду 2018 году


Фота ©Shutterstock
Фота ©Shutterstock

Кіраўнік Андыдопінгавага агенцтва ЗША Травіс Тайгерт устрывожаны прыкметамі таго, што Міжнародны алімпійскі камітэт і Ўсясьветнае антыдопінгавае агенцтва могуць дапусьціць Расею да наступнай Зімовай Алімпіяды ў Паўднёвай Карэі.

Тайгерт заявіў, што «мае сэнс даць дазвол на ўдзел асобным расейскім спартоўцам, калі яны дакажуць, што не ўжывалі стэроідаў, але ў цэлым ня можа быць месца на Алімпіядзе краіне, якая, па сутнасьці, зрабіла звычайнай практыкай ужываньне забароненых прэпаратаў». «Любая мера, мякчэйшая за татальную забарону, будзе значыць, што мы дазваляем уладным людзям беспакарана парушаць закон», — заявіў Тайгерт

Травіс Тайгерт
Травіс Тайгерт

Тым часам Міністэрства ўнутранай бясьпекі ЗША паведаміла, якія канкрэтна штаты былі атакаваныя расейскімі хакерамі падчас прэзыдэнцкай кампаніі. Агулам іх 21, самыя вялікія — Пэнсыльванія, Агаё, Вірджынія, Вісконсін і Мэрылэнд.

Пры гэтым фактычны ўзлом баз дадзеных быў зафіксаваны ўсяго ў некалькіх выпадках. У штаце Іліной хакеры зьмянілі ўліковыя запісы ў рэгістрацыйных сьпісах і скралі асабістую інфармацыю выбарцаў, але прыкметаў пранікненьня ў апараты, што падлічвалі бюлетэні, няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG