Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія фэрмэры заблякавалі тры пункты пропуску на мяжы з Украінай


Польскія фэрмэры на пратэстах
Польскія фэрмэры на пратэстах

Пратэстоўцы не прапускаюць украінскія грузавыя аўтамабілі, якія сьледуюць з Украіны ў Польшчу ў пунктах пропуску «Ягодзін» і «Рава-Руская».

Пра гэта ў этэры нацыянальнага тэлемаратону «Єдині новини» паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнай службы надзвычайных сытуацый Украіны Андрэй Дземчанка, піша «Эўрапейская праўда».

Дземчанка адзначыў, што зь нядзелі польскія фэрмэры блякуюць тры пункты пропуску — «Угрынаў», «Ягодзін» і «Рава-Руская». На двух апошніх пакуль цалкам спынены рух грузавікоў у бок Польшчы.

«Польскія фэрмэры ўвогуле не прапускаюць украінскі грузавы транспарт, які ідзе з Украіны ў Польшчу. Тут за апошні пэрыяд мы маем нулявыя паказьнікі перасячэньня мяжы на выезд з Украіны», — сказаў Дземчанка, характарызуючы сытуацыю ў пунктах пропуску «Ягодзін» і «Рава-Руская».

На гэтых трасах заблякаваныя каля 500 грузавікоў.

Чыноўнік падкрэсьліў, што ва Ўкраіну таксама не пускаюць пэўную колькасьць транспартных сродкаў. Напрыклад, на «Ягодзіне» польскія фэрмэры прапусьцілі за мінулыя суткі толькі каля 60 грузавікоў, а штодзённая прапускная здольнасьць гэтага пункту пропуску — 1200–1400 грузавікоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG