Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі ня сталі пазбаўляць допуску да дарог аўтамабілі зь беларускімі нумарамі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дэпутаты Саэймы Латвіі не ўхвалілі законапраекту аб нядопуску на дарогі аўтамабіляў зь беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі, паведамляе партал Rus.lsm.lv.

Саэйма перадала на перагляд Камісіі народнай гаспадаркі адпаведныя папраўкі да закону. Раней Народна-гаспадарчая камісія не ўхваліла законапраекту. Паводле старшыні камісіі Скайдрыце Абраму, ён быў слаба падрыхтаваны: папраўкі, прынятыя ў дачыненьні да расейскіх аўта, проста скапіявалі для беларусаў, без уліку сытуацыі ў краіне.

«Трэба было прадугледзець грунтоўныя выключэньні, напрыклад што ўцекачы вывозяць свае сем’і, каб выратаваць іх ад жахаў рэжыму Лукашэнкі. Праблема і з прапановамі, што рабіць з машынамі — канфіскоўваць, блякаваць колы? Былі і дыскусіі аб штрафах», — адзначыла яна.

МЗС Латвіі назвала пытаньнем палітычнай волі — ці забараняць рух у краіне машын зь беларускімі нумарамі. Пры гэтым ведамства зазначае, што ўведзеныя ЭЗ санкцыі супраць Расеі і Беларусі адрозьніваюцца: санкцыі супраць Менску не забараняюць увоз аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі ў Эўропу, не ўвялі такой забароны і Літва з Польшчай. Да гэтага часу на машыны зь беларускімі нумарамі «зь меркаваньняў гуманнасьці» не накладалі такіх забаронаў, як для аўтамабіляў з расейскімі нумарамі.

  • 2 лістапада 2023 году Саэйма Латвіі прыняла папраўкі да закону аб дарожным руху, якія абавязваюць уладальнікаў аўтамабіляў з расейскімі нумарамі перарэгістравацца ў Латвіі не пазьней за 14 лютага 2024 году або вывезьці свой транспарт за межы краіны. У адваротным выпадку аўтамабілі будуць канфіскаваць і перадаваць Украіне.
  • Першапачаткова абмежавальныя дзеяньні распрацаванага Міністэрствам юстыцыі Латвіі законапраекту распаўсюджваліся і на транспарт зь беларускімі нумарамі, аднак парлямэнцкая камісія народнай гаспадаркі выключыла з дакумэнту адпаведныя палажэньні.
  • 24 лістапада 2023 году міністар юстыцыі Латвіі Інэсе Лібіня-Эгнеры заявіла, што Рыга працягне «шукаць шляхі» для таго, каб аўтамабілі зь беларускімі нумарамі не маглі ўдзельнічаць у дарожным руху краіны, і нагадала, што яе першапачатковая ініцыятыва прадугледжвала аднолькавыя абмежаваньні для аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі і Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG