Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз зацьвердзіў рашэньне падпісаць візавую дамову зь Беларусьсю, шэнгенскія візы будуць па 35 эўра


© Shutterstock
© Shutterstock

Рада Эўразьвязу зацьвердзіла рашэньне аб падпісаньні зь Беларусьсю пагадненьня аб спрашчэньні візавага рэжыму. Пра гэта сьведчыць тэкст пастановы на афіцыйным сайце законаў Эўразьвязу.

Цяпер падпісаць дамову можна будзе адразу, як завершыцца падрыхтоўка яе афіцыйнага тэксту. Поўны тэкст апублікуюць адразу па заключэньні дамовы. Калі менавіта адбудзецца афіцыйнае падпісаньне, пакуль не паведамляецца.

Пагадненьне прадугледжвае:

  • зьніжэньне для беларусаў цаны на шэнгенскую візу да 35 эўра;
  • скарачэньне тэрміну выдачы візаў да 10 дзён.

Новыя правілы выдачы шэнгенскіх візаў для ўсіх краінаў, паводле якіх віза падаражэе да 80 эўра, пачнуць дзейнічаць з 2 лютага 2020 году. І беларускі, і эўразьвязаўскі бакі казалі, што хацелі б падпісаць спрашчэньне візавага рэжыму да гэтай даты (Менск чакаў яшчэ ў гэтую восень, Брусэль хвалявала пытаньне рэадмісіі).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG