Польскія праваахоўныя ворганы падазраюць Моніча ў падбухторваньні да шпіянажу – то бок, зборы і перадачы інфармацыі пра Польшчу, якая цікавіць выведку замежнай дзяржавы, паведамляе Інтэрфакс. Дэпартамэнт дзяржбясьпекі Літвы таксама расьсьледуе магчымыя дзеяньні затрыманага беларускага грамадзяніна ня толькі супраць Польшчы, але й супраць Літвы.
Польскі пракурор Януш Качмарэк на брыфінгу ў Вільні раней паведаміў, што Сяргей Моніч цягам колькіх год на тэрыторыі Літвы ды іншых дзяржаваў сустракаўся з грамадзянамі Польшчы, справабаў вэрбаваць іх, здабываць сакрэтную інфармацыю, плаціў за яе. У сваю чаргу КДБ Беларусі назвала гэта правакацыяй.