Былы старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч:
(Шушкевіч: ) “Ну, што жыцьцё пагоршылася не намнога. Гэта ўжо добрая навіна…
Вялікіх посьпехаў у нашым дэмакратычным руху не было. І найлепшае з гэтага, што мы абралі дастойнага лідэра, — Мілінкевіча. Я лічу, што мы знайшлі чалавека, які паказаў Эўропе, што такое сучасная Беларусь і якія ёсьць у Беларусі людзі.
Відавочна, для мяне самай добрай навіной было тое, што я атрымаў прэмію Яна Новака-Езяраньскага. Гэта прэмія за працу на карысьць дэмакратыі. Гэта прэмія, якую яшчэ пры жыцьці ўстанавіў Ян Новак-Езяраньскі. Трыццаць гадоў ён працаваў на радыё “Вольная Эўропа”. Гэта вельмі прыгожая такая статуэтка. Першую гэтую прэмію атрымаў Тадэвуш Мазавецкі, другую — Буш-старэйшы, а трэцюю гэту прэмію атрымаў я. Так што ў асабістым жыцьці я быў вельмі задаволены”.