Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея не прадугледжвае газавых ільготаў для саюзьнікаў


Радыё Свабода Кіраўнік Міністэрства замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква ня будзе ўстанаўляць спэцыяльных цэнаў на энэрганосьбіты для сваіх саюзьнікаў.

Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі з вынікаў году, Лаўроў назваў неправамоцнай пастаноўку пытаньня аб тым, што Масква “выкарыстоўвае нэаімпэрыялізм у сувязі з энэргетычнымі пастаўкамі”.

Напярэдадні Рада дырэктараў “Газпрому” ўхваліла цэнавую палітыку, якая праводзіцца канцэрнам у дачыненьні да краінаў былога СССР. Праўленьню “Газпрому” даручана працягваць пераход на рынкавыя цэны ў гандлі з краінамі постсавецкай прасторы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG