У прынятай канфэрэнцыяй адозьве Аляксандар Казулін названы “сьцягам дэмакратычнага супраціву і барацьбы за волю”.
Аргкамітэт устаноўчай канфэрэнцыі Саюзу левых партый спрабаваў знайсьці памяшканьне ў Беларусі, аднак безвынікова. У Чарнігаве ж беларускія апазыцыянэры атрымалі ў сваё распараджэньне гарадзкі Палац культуры.
У канфэрэнцыі прынялі ўдзел 484 дэлегаты ад ПКБ, БСДП “Грамада” і Партыі жанчын “Надзея”. Каля 100 дэлегатаў не змаглі прыбыць у Чарнігаў, бо ўлады на месцах ўсяляк перашкаджалі паездцы апазыцыйных актывістаў, спынялі аўтобусы, затрымлівалі машыны.
Актывіст ліквідаванай уладамі Партыі працы Аляксандар Каралёў з Магілеву паведаміў, што частка ягоных калег на канфэрэнцыю не трапіла з-за ціску ўладаў, міліцыя спрабавала спыніць і яго самога.
(Каралеў: ) “Мы ехалі да Менску на маршрутках, з чатырох маршрутках дзьве затрымалі ў Бялынічах і накіравалі назад, нібыта, гэта былі скрадзеныя машыны”.
Адзін зь ініцыятараў саюзу, лідэр ПКБ Сяргей Калякін гэтак акрэсьліў важнейшую мэту новага аб’яднаньня:
(Калякін: ) “Мы павінны разбурыць манаполію ўлады на левы электаральны сэктар нашага грамадзтва, адабраць у іх права на левую фразу пры правядзеньні абсалютна правай палітыкі супраць людзей працы, супраць грамадзтва”.
Спадар Калякін падкрэсьліў, што пры гэтым Саюз левых партый ніколькі не пярэчыць адзінству ўсіх аб’яднаных дэмакратычных сіл.
Выканаўца абавязкаў старшыні БСДП “Грамада” Анатоль Ляўковіч заявіў пра тое, што новы Саюз будзе будавацца на прынцыпах эўрапейскай сацыял-дэмакратыі і дэмакратычнага сацыялізму.
(Ляўковіч: ) “Асобна хачу адзначыць, што мы, сацыял-дэмакраты, зьяўляемся прыхільнікамі нацыянальна-культурнага разьвіцьця. Мы яшчэ з вамі павінны стацца нацыяй. Мы яшчэ павінны стварыць нацыянальную эўрапейскую дзяржаву”.
На канфэрэнцыі былі ўхваленыя ўстаноўчая дамова Саюзу левых партый, статут Саюзу і праграмная заява. Гэтыя дакумэнты будуць перададзеныя для рэгістрацыі ў Мінюст.
У праграмнай заяве новы саюз канстатуе, што “ў Беларусі замацаваўся аўтарытарны палітычны рэжым, які абапіраецца на беззаконьне выканаўчай ўлады, які выйшаў з-пад кантролю народу і не выконвае Канстытуцыю, праводзіць палітыку міжнароднай ізаляцыі краіны”.
Сустаршынямі Саюзу левых партыяў абраныя кіраўнікі трох партыяў. Ганаровым старшынёй – палітвязень Аляксандар Казулін. Апошні праз свайго адваката Ігара Рынкевіча выказаў падтрымку прынцыпам стварэньня новага Саюзу і заклікаў левыя партыі выступіць адзінай фракцыяй на Кангрэсе дэмакратычных сіл, які мае адбыцца ў сакавіку налета.