Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны брат Вячаслава Сіўчыка Канстанцін


Любоў Лунёва, Менск Сьледчы пракуратуры Ленінскага раёну Менску Папоў падпісаў санкцыю на арышт. Канстанціна падазраюць у тым, што ён, кіруючы машынай, наехаў на міліцыянта.

Паводле маці Галіны Сіўчык, здарэньне адбылося 28 сакавіка. Канстанцін кіраваў аўтамабілем, дзе знаходзіўся ягоны брат Вячаслаў. Ён спрабаваў вывезьці Вячаслава са шпіталю, каб той пазьбег адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыях пратэсту на Кастрычніцкай плошчы.

Сёньня Галіне Сіўчык споўнілася 65 гадоў. Яна лічыць справу супраць свайго сына Канстанціна палітычна матываванай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG